Барыс Пятровіч Захарчэня (1 мая 1928, Орша — 10 красавіка 2005, Санкт-Пецярбург) — савецкі і расійскі вучоны-фізік, акадэмік Расійскай акадэміі навук.
Барыс Пятровіч Захарчэня нарадзіўся ў Оршы. У 1932 пераехаў у Ленінград. У 1952 годзе скончыў фізічны факультэт Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Затым працаваў у Фізіка-тэхнічным інстытуце АН СССР. У 1963 годзе ўступіў у КПСС. У 1966 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Магнітааптычныя з’явы ў крышталях». З 1972 года выкладаў у Ленінградскім электратэхнічным інстытуце. 23 снежня 1976 г быў абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук СССР. 11 чэрвеня 1992 г быў абраны акадэмікам РАН па спецыяльнасці «фізіка».
Адкрыў штарк-эфект эксітона і іанізацыю эксітонных станаў ў слабых знешніх палях. Сумесна з Я. Ф. Гросам адкрыў асцыляцыі магнітапаглынання ў закісу медзі. Даказаў існаванне квазіаднамерных эксітонаў.
Сярод апублікаванага: