wd wp Пошук:

Барыс Мікалаевіч Малахаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Малахаў. Барыс Мікалаевіч Мала́хаў (28 снежня 1950, г. Пружаны, Брэсцкая вобласць) — беларускі мастак.

Біяграфія

Скончыў у 1974 годзе архітэктурны факультэт Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута. Працуе ў галінах мастацкага праектавання і комплекснага афармлення адміністрацыйных і грамадскіх будынкаў, музейных экспазіцый, міжнародных фотавыставак.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1994 года. Жыве ў г. Брэсце.

Творчасць

Асноўныя творы: мастацкія канцэпцыі і праекты афармлення музея «Захаваныя мастацкія каштоўнасці», Дома грамадзянскіх абрадаў, акцыянернага таварыства «Скарб» — усе ў г. Брэсце, музея «Цэнтр-хлеб» у калгасе «Савецкая Беларусь» Брэсцкай вобласці (усе ў сааўтарстве); дзіцячай музычнай школы ў г.п. Ружаны, Дома культуры ў г.п. Івацэвічы; фотавыстаўкі ў Доме савецкай навукі і культуры ў Варшаве (Польшча), міжнароднай выстаўкі плаката «Інтурыст».

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 снежня
Катэгорыя·Выпускнікі архітэктурнага факультэта Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1950 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пружанах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў