wd wp Пошук:

Барыс Венядзіктавіч Бароўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бароўскі. Барыс Венядзіктавіч Бароўскі (нар. 1947, в. Быкі (цяпер Рабінавая), Маладзечанскі раён) — беларускі хімік, гісторык. Кандыдат хімічных навук, дацэнт.

Біяграфія

Скончыў Гарадзілаўскую СШ. Выпускнік Саратаўскага ваенна-хімічнага вучылішча, інжынернага факультэта, а затым аддзялення інжынернага кіруючага складу Акадэміі хімічнай абароны імя маршала Цімашэнкі ў Маскве. Працаваў у двух цэнтральных навукова-даследчых інстытутах (у Кіраве і Вольску Саратаўскай вобласці), потым выкладчыкам, старшым выкладчыкам, узначальваў кафедру ў Саратаўскім вышэйшым ваенна-хімічным вучылішчы.

Ад 1993 года — у Беларусі. Працаваў на розных пасадах у грамадзянскай абароне, выканаўчай уладзе, адукацыі, Мінскім абласным краязнаўчым музеі ў Маладзечне.

Навуковая дзейнасць

Аўтар 57 навуковых і вучэбна-метадычных работ. Спецыяліст у галіне краязнаўства, гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, палітычных рэпрэсій 1920—1950 г. на Беларусі.

Навукова-даследчыя працы пра палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі; ураджэнцаў Беларусі ў арміі Андэрса падчас Другой сусветнай вайны; беларускіх вязняў нацызма і інш.

Бібліяграфія

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Гісторыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Кандыдаты хімічных навук
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Хімікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маладзечанскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных