wd wp Пошук:

Барыс Васільевіч Батура

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Батура.

Бары́с Васі́льевіч Бату́ра (28 ліпеня 1947, Ваўкавыск) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта (20002008), старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (20082010), старшыня Мінскага аблвыканкама (2010—2013). Генерал-маёр рэзерву (2011)[1].

Біяграфія

Нарадзіўся 28 ліпеня 1947 года ў горадзе Ваўкавыск Гродзенскай вобласці.

У 1970 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці інжынер-механік. Працоўную дзейнасць пачаткаў майстрам цэха, інжынерам-тэхнолагам. Займаў шэраг кіруючых пастоў у ворганах дзяржаўнай улады.

З 1973 па 1979 гг. — начальнік Ваўкавыскага камбіната камунальных прадпрыемстваў кіравання камунальнай гаспадаркі Гродзенскага аблвыканкама. З 1979 па 1983 гг. — намеснік начальніка кіравання жыллёва-камунальнай гаспадаркі Гродзенскага аблвыканкама. З 1983 па 1987 гг. — першы намеснік, начальнік вытворчага кіравання жыллёва-камунальнай гаспадаркі пры Гродзенскім аблвыканкаме.

У 19871990 гг. — намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі БССР, намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама. З 1990 па 1999 гг. — міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. З чэрвеня 1999 да 13 лістапада 2000 г. — намеснік прэм’ер-міністра. 6 кастрычніка 2000 г. прызначаны прадстаўніком дзяржавы ў ААТ «Белбізнесбанк». 13 лістапада 2000 г. указам прэзідэнта прызначаны старшынёй Магілёўскага аблвыканкама (заняў вакантнае месца пасля адстаўкі Міхаіла Дражына). 14 лістапада 2000 г. зацверджаны на пост старшыні Магілёўскага аблвыканкама Магілёўскім абласным Саветам дэпутатаў.

24 лістапада 2000 года ўказам прэзідэнта № 607 прызначаны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. 24 кастрычніка 2008 года прызначаны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання. 31 кастрычніка 2008 года абраны старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвертага склікання. 20 мая 2010 года прызначаны на пасаду старшыні Мінскага аблвыканкама[2].

Член Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь. Старшыня Беларускай федэрацыі валейбола. Ганаровы грамадзянін Магілёва (2008).

Узнагароды

Дзяржаўныя

Царкоўныя

Сям’я

Жанаты.

Зноскі

  1. Указ Президента Республики Беларусь от 3 ноября 2011 г. № 502 «О присвоении Б. В. Батуре воинского звания» (1/13052)
  2. Шапіру прызначылі кіраўніком Гродзенскай вобласці, Батуру — Мінскай Архівавана 21 лістапада 2011. «Наша Ніва», 20 мая 2010
  3. Указ Президента Республики Молдова от 29 июля 2004 года № 1948 «О награждении орденом «Ordinul de Onoare»] (руск.)
  4. Распоряжение Правительства Москвы от 10 декабря 2004 года № 2476-рп «О награждении Почётной грамотой Правительства Москвы» (руск.)
  5. Губернатор Борис Батура награжден орденом Кирилла Туровского Архівавана 4 снежня 2008.
  6. Святейший Патриарх Кирилл: Празднуя 1025-летие Крещения Руси, мы замыкаем связь времен (руск.)
  7. Свидетельство № 5-02/084 от 30 августа 2017 года
Папярэднік:
Генадзь Навіцкі
Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу РБ
20082010
Пераемнік:
Анатоль Рубінаў

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (35):
Катэгорыя·Старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Малдова)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выпускнікі машынабудаўнічага факультэта БНТУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Магілёва
Катэгорыя·Кавалеры ордэна РПЦ «Славы і Гонару»
Катэгорыя·Старшыні нацыянальных спартыўных федэрацый Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ваўкавыску
Катэгорыя·Намеснікі прэм’ер-міністраў Беларусі
Катэгорыя·Генерал-маёры (Беларусь)
Катэгорыя·Ваенныя Беларусі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь)
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Катэгорыя·Міністры жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыны II ступені (Беларусь)
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Міністры жыллёва-камунальнай гаспадаркі БССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна прападобнай Ефрасінні Полацкай
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 ліпеня