wd wp Пошук:

Барыс Васілевіч Стральцоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Стральцоў. Барыс Васілевіч Стральцоў (1 сакавіка 192618 кастрычніка 2009) — беларускі публіцыст, пісьменнік, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, кандыдат гістарычных навук, доктар філалагаічных навук, прафесар.

Біяграфія

у вёсцы Хутар Быхаўскага раёна ў сялянскай сям’і. У 1951 годзе паступіў на завочнае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ, які скончыў у 1956 годзе. Працаваў у газетах «Чырвоная змена», «Літаратура і Мастацтва» і «Звязда» (1953—1969). З 1969 г. загадчык кафедры тэорыі і практыкі савецкай журналістыкі БДУ і намеснік рэдактара часопіса «Веснік БДУ» (1969—1998). З 1999 г. прафесар кафедры сацыялогіі журналістыкі БДУ.

Навуковая дзейнасць

Даследаваў жанры публіцыстыкі. Аўтар манаграфій «Публіцыстычнасць інфармацыйных жанраў» (1973), «Аналітычныя жанры» (1974), «Публіцыстыка: жанры, майстэрства» (1977; прэмія прэзідэнта РБ 2001 г.), «Дзясятая пяцігодка ў беларускім нарысе» (1980), «Асновы літаратурна-мастацкай творчасці» (часткі 1—2, 1999) і «Асноўныя творчыя метады ў журналістыцы» (2000).

Творчасць

Мастацкія творы прысвячаў жыццю на вёсцы і клопатам моладзі: зборнікі апавяданняў «Наследнік» (1963) і «Сыходзяцца бальшакі і прасёлкі» (1969), аповесці «Вячэрняя планета» (1975) і «Метраном памяці» (1977), раман «Між крутых берагоў» (1980), зборнікі абразкоў і апавяданняў «Чарадзейны туман» (2000) і «Капуснік, або лад жыцця» (2007).

Яго пяру належаць 4 сцэнарыі дакументальных фільмаў і 5 мастацка-публіцыстычных альбомаў, прысвечаных Беларусі. Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі дзеячам культуры і мастацтва (у намінацыі «Журналістыка»).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Быхаўскім раёне
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 18 кастрычніка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дактары філалагічных навук
Катэгорыя·Памерлі ў 2009 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы культуры Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Пахаваныя на Паўночных могілках
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 сакавіка
Катэгорыя·Публіцысты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1926 годзе
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў