wd wp Пошук:

Барыс Васілевіч Воўк

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Воўк (значэнні).

Барыс Васільевіч Воўк (19171939) — камандзір вежы танка Т-28 91-га асобнага танкавага батальёна 20-й цяжкай танкавай брыгады РСЧА, малодшы камузвод, удзельнік савецка-фінскай вайны, Герой Савецкага Саюза (пасмяротна).

Біяграфія

Барыс Воўк нарадзіўся ў 1917 годзе ў Віцебскай губерні Расійскай імперыі у сям’і селяніна. Пражываў і працаваў у Ленінградзе. У 1939 годзе ён быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. Прымаў удзел у савецка-фінскай вайне ў званні малодшы камузвод, камандаваў вежай сярэдняга танка Т-28 1-й роты 91-га танкавага батальёна 20-й танкавой брыгады 7-й арміі Паўночна-Заходняга фронту(руск.) бел.. Вызначыўся ў час разведкі варожай абароны на захад ад возера Мулан’ярві (цяпер Глыбокае) 13 снежня 1939.

Калі з засады танк быў падбіты, экіпаж у складзе камандзіра Васіля Груздзева, камандзіраў вежаў Яўгена Лупава, Міхаіла Лобасцева, Барыса Ваўка, механіка-вадзіцеля Міхаіла Ларчанка, ваентэхніка Івана Коваля, радыста Карапета Сіманяна працягнуў весці бой. Ля хутара Кангаспелта (цяпер — Іскра) Груздзеў, Лобасцеў і Воўк былі забітыя разрывам снарада пры спробе пакінуць танк. Астатнім членам экіпажа ўдалося вывесці танк назад. Воўк быў пахаваны на месцы баёў[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1940 за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з фінскай белагвардзейшчынай і паказаныя пры гэтым адвагу і геройства» малодшы камандзір Барыс Воўк быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з узнагароджаннем ордэнам Леніна і медалём «Залатая Зорка» (пасмяротна).[1]

Зноскі

  1. 1 2 Барыс Васілевіч Воўк на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Памерлі ў 1939 годзе
Катэгорыя·Загінулі ў баях савецка-фінляндскай вайны
Катэгорыя·Пахаваныя ў Выбаргскім раёне
Катэгорыя·Танкісты СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1917 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Удзельнікі савецка-фінскай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебскай губерні
Катэгорыя·Памерлі 13 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў Выбаргскім раёне
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай