wd wp Пошук:

Барыс Васілевіч Базілеўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Базілеўскі.

Бары́с Васі́левіч Базіле́ўскі (укр.: Бори́с Васи́льович Базиле́вський, руск.: Бори́с Васи́льевич Базиле́вский) — савецкі астраном, таксама калабарацыяніст і намеснік нямецкага бургамістра Смаленска падчас Другой сусветнай вайны. З’яўляецца знакамітым прадстаўніком Роду Базілеўскіх.

Біяграфія

Нарадзіўся ў мястэчку Камянец-Падольскі (сучасная Хмяльніцкая вобласць, Украіна) у сям’і дваран.

У 1904 годзе скончыў гімназію ў Екацерынбургу. У 1910 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Санкт-Пецярбурскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у магнітна-мэтэаралагічнай абсерваторыі ў Слуцку, займаўся выкладаннем касмалогіі, матэматыкі і фізікі ў Варшаўскім універсітэце.

У 1918 годзе пераехаў у Смаленск. З 1919 па 1922 гады ўзначальваў кафедру фізікі і астраноміі ў Смаленскім дзяржаўным педагагічным універсітэце, з 1922 па 1926 гады быў кіраўніком астра-фізічнай камісіі на педагагічным факультэце, з 1926 па 1941 кіраваў кафедрай астраноміі, быў дырэктарам мясцовай абсерваторыі. З 1929 года з’яўляўся прафесарам, з 1919 па 1938 гады — дэканам факультэта. Быў кіраўніком смаленскага аддзялення ўсесаюзнага астранома-геадэзічнага таварыства пры Акадэміі навук СССР.

Падчас нямецкай акупацыі не з’ехаў у тыл, застаўшыся з сям’ёй на радзіме. У гэтыя часы працаваў намеснікам нямецкага бургамістра. З кастрычніка 1942 года працаваў дырэктарам Смаленскай настаўніцкай семінарыі. Карыстаючыся службовым становішчам, ратаваў мясцовую моладзь ад прымусовай працы ў Германіі.

У лютым 1944 года пераехаў у Новасібірск. У 1946 годзе выступаў як сведак на Нюрнбергскім працэсе.

У Новасібірскім педагагічным інстытуце займаўся выкладаннем астраноміі на фізіка-матэматычным і геаграфічным факультэце. У Новасібірскім інстытуце інжынераў геадэзіі, аэраздымкі і картаграфіі чытаў тэорыі фігур Зямлі, геафізіку, сферычную і практычную астраномію. З 1 ліпеня па 5 кастрычніка 1944 года быў дэканам фізіка-матэматычнага факультэта ў Новасібірскім педагагічным інстытуце, з 18 лістапада — дэканам астранома-геадэзічнага факультэта ў Новасібірскім інстытуце інжынераў геадэзіі, аэраздымкі і картаграфіі.

Памёр у Новасібірску ў 1955 годзе.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 24 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Астраномы
Катэгорыя·Выкладчыкі Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Камянцы-Падольскім
Катэгорыя·Памерлі ў Новасібірску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1955 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі СПбДУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1885 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 чэрвеня