У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бараўскі. Барыс Анатольевіч Бараўскі (1891, Маскоўская вобласць — 1952) — урач, тэрапеўт. Заслужаны ўрач БССР (1941).
Скончыў медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне. У 1922 годзе разам з вайсковай часцю прыбыў у Полацк, дзе і застаўся працаваць. З таго ж года ўзначальваў тэрапеўтычнае аддзяленне полацкай гарадской бальніцы. Пасля Вялікай Айчыннай вайны вярнуўся на папярэдняе месца працы.
Яго артыкулы, у тым ліку і па гісторыі медыцыны, публікаваліся ў часопісах.
Памёр у 1952 годзе. Пахаваны ў Полацку.
У ліку першых чатырох урачоў у 1941 годзе Б. Бараўскаму было прысвоена званне «Заслужаны ўрач БССР». Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнам Чырвонай Зоркі, ганаровымі граматамі і падзякамі[1].