wd wp Пошук:

Барыс Анатольевіч Бараўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бараўскі. Барыс Анатольевіч Бараўскі (1891, Маскоўская вобласць — 1952) — урач, тэрапеўт. Заслужаны ўрач БССР (1941).

Біяграфія

Скончыў медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне. У 1922 годзе разам з вайсковай часцю прыбыў у Полацк, дзе і застаўся працаваць. З таго ж года ўзначальваў тэрапеўтычнае аддзяленне полацкай гарадской бальніцы. Пасля Вялікай Айчыннай вайны вярнуўся на папярэдняе месца працы.

Яго артыкулы, у тым ліку і па гісторыі медыцыны, публікаваліся ў часопісах.

Памёр у 1952 годзе. Пахаваны ў Полацку.

Узнагароды

У ліку першых чатырох урачоў у 1941 годзе Б. Бараўскаму было прысвоена званне «Заслужаны ўрач БССР». Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнам Чырвонай Зоркі, ганаровымі граматамі і падзякамі[1].

Зноскі

  1. Барыс Анатольевіч Бараўскі (урач-тэрапеўт)
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскоўскай вобласці
Катэгорыя·Пахаваныя ў Полацку
Катэгорыя·Памерлі ў 1952 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Постаці беларускай аховы здароўя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Выпускнікі МДУ
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Тэрапеўты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1891 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі медыцынскага факультэта МДУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Заслужаныя ўрачы Беларускай ССР
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»