wd wp Пошук:

Барыс Аляксандравіч Турганаў

Барыс Аляксандравіч Турганаў (руск.: Борис Александрович Турганов; 8 кастрычніка 1901, Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя — 7 мая 1980, Кіеў, Украінская ССР) — рускі паэт, перакладчык.

Біяграфія

Нарадзіўся 8 (21) кастрычніка 1901 года ў Санкт-Пецярбургу ў сям’і служачага.

Друкавацца пачаў з 1921 года. У 1923 годзе скончыў Кіеўскі інстытут замежных зносінаў.

Увесну 1923 года гурт маладых расійскіх пісьменнікаў Кіева (Мікалай Ушакоў, Барыс Турганаў, Леў Длігач, Анатоль Валковіч, Сяргей Сац, Мікалай Барабасенка, Аляксандр Нольдэн, Яўген Няжынцаў, Ігар Юркоў, Вольга Юркова і іншыя) арганізавалі пры газеце «Пралетарская праўда» літаратурную групу «Маёмасці» (з 1924 года — «Цэнтрастыль»). Група сістэматычна выпускала «жывую газету» «Цэнтрастыль».

У гады Вялікай Айчыннай вайны ў Башкартастан было эвакуявана шмат прадпрыемстваў, навуковых устаноў і дзеячаў культуры з Украінскай ССР. Б. А. Турганаў жыў у час вайны ва Уфе, пазнаёміўся з гісторыяй краю, у 1942 годзе напісаў вершы «Па слядах Чапаева. Марш башкірскай дывізіі», «Худайбердзін» (перапрацаваныя ў 1966). Пераклаў на рускую мову вершы башкірскіх паэтаў Акрама Валі, Мажыта Гафуры, Салавата Юлаева і інш. На рускую мову пераклаў паэмы Янкі Купалы «Курган», «Тарасова доля», паасобныя вершы Якуба Коласа, паэму Петруся Броўкі «Беларусь».

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі ў 1980 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1901 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Памерлі 7 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Памерлі ў Кіеве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 кастрычніка
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара