wd wp Пошук:

Барыс Іванавіч Гардзейчык

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гардзейчык. Барыс Іванавіч Гардзейчык (ліпень 1901, в. Бярэзаўцы, Ашмянскі павет, цяпер Іўеўскі раён — 18 верасня 1966) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны[1].

Біяграфія

За рэвалюцыйную дзейнасць у Заходняй Беларусі ў 1932—1936 гг. заключаны ў турму польскімі ўладамі[1]. Перад Вялікай Айчыннай вайной на гаспадарчай працы ў Васілішкаўскім раёне. У партызанах з канца 1941 года: камандзір групы, узвода, камісар атрада імя А. Матросава[2].

Член КПСС з 1943 года[1]. У лютым — ліпені 1944 г. — камісар партызанскай брыгады імя Ленінскага камсамола, адначасова член Васілішкаўскага падпольнага РК КП(б)Б[1].

З 1944 года на савецкай працы ў Гродзенскай вобласці[1]: працаваў намеснікам старшыні Васілішкаўскага райвыканкама па будаўніцтве[2]. Пазней старшынёй Зэльвенскага райвыканкама, начальнікам палітаддзела Поразаўскай МТС[2]. Скончыў Рэспубліканскую партыйную школу(руск.) бел. пры ЦК КПБ (1953)[1].

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Леніна і «Знак Пашаны»[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Гордейчик Борис Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 161. — 737 с.
  2. 1 2 3 4 Личный состав отряда им. А. Матросова (англ.)
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Памерлі 18 верасня
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1966 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1901 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Іўеўскім раёне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ашмянскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Беларусі
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны