wd wp Пошук:

Барташоўскі валун

Барташоўскі валун
Крыж на валуне

Барташоўскі валун — помнік прыроды на Беларусі. За 1 км на паўночны захад ад вёскі Барташы Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Валун парфірападобнага ружова-шэрага граніту. Даўжыня 4,0 м, шырыня 2,1 м, вышыня 1,3 м, у абводзе 12,5 м, аб’ём 11 м³, маса каля 30 т. Прынесены ледавіком каля 200 тыс. гадоў назад з Карэльскага перашыйка. Належыць да рэдкіх валуноў ca знакамі: на паўднёвай частцы высечаны чатырохканцовы крыж. У язычніцкія часы — предмет пакланення.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Барташы (Шчучынскі раён)
Катэгорыя·Геалогія Шчучынскага раёна
Катэгорыя·Славутасці Шчучынскага раёна
Катэгорыя·Валуны Беларусі