wd wp Пошук:

Барталамей Папроцкі

Барталамей Папроцкі (каля 1543 — 1614) — польскі гісторык, геральдыст, паэт.

Аўтар першага польскага гербоўніка «Гербы польскага рыцарства».

«Гербы польскага рыцарства»

Праца змяшчае звесткі пра паходжанне гербаў і некаторыя роды. 92 гербы былі выведзены Папроцкім з-за мяжы, а 58 названы мясцовымі.

Праца падзелена на 5 кніг, з іх 4-я прысвечана гербу ВКЛ — «Пагоні», а таксама Гедзімінавічам і Ягелонам, храналогіі іх панавання.

Пра тое, што «з-за далёкасці і шырокасці не ўсіх мог ведаць», Папроцкі даў у працы толькі кароткія генеалагічныя звесткі пра найвыдатнейшыя баярскія роды, продкі якіх узялі польскія гербы ў Гародле (1413), і дадаў кароткія згадкі пра іншыя сем’і, пераважна валынскія. Агулам ім названа каля 130 прозвішчаў вялікалітоўскай арыстакратыі.

Крыніцамі працы былі не толькі хронікі, але і дакументы з замкаў, кляштароў, часам — сямейныя хронікі. Папроцкі некрытычна карыстаўся крыніцамі і падаваў паходжанне асобных гербаў і родаў; верыў у старажытнарымскае паходжанне літоўскай арыстакратыі[5].

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #121698912 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  3. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  4. Bartłomiej (Bartosz) Paprocki h. Jastrzębiec // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  5. Белазаровіч, С.41.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Гісторыкі Польшчы
Катэгорыя·Памерлі ў 1614 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 27 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1543 годзе
Катэгорыя·Паэты Польшчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Львове
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта