Банк (ад італ.: banco — лаўка, стол, на якіх мянялы раскладвалі манеты) — фінансава-крэдытны інстытут, асноўнай функцыяй якога з’яўляецца аказанне фінансавых паслуг юрыдычным і фізічным асобам.
Адрозніваюць:
Часам вылучаюць:
Лічыцца, што асноўнай крыніцай прыбыткаў банка з’яўляецца прыбытак, які атрымліваецца ад розніцы паміж працэнтамі па укладах у банку (дэпазітам) і працэнтамі па крэдытам.
Дадаткова банкі зарабляюць камісійныя на канвертаванні валют, паслугах па правядзенні плацяжоў, здачы ў арэнду банкаўскіх сейфаў для захоўвання каштоўнасцяў, іншых дадатковых паслугах.
Меней вядома пра сеньаражны прыбытак, які для некаторых прыватных банкаў, напрыклад, для групы банкаў Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША ці для Банка Англіі, значна пераўзыходзіць любыя іншыя віды прыбытку.
Кожная камерцыйная арганізацыя мае як прыбыткі так і расходы, банкі не з’яўляюцца выключэннем. Расходы банка можна падзяліць на абавязацельствы перад фундатарамі, падаткі, расходы на бягучую дзейнасць і развіццё, расходы на выплату бонусаў і дывідэндаў, а таксама расходы на стварэнне рэзерваў на магчымыя страты.
Выкарыстанне на патрэбы банка грошай фундатараў можна разглядаць як узяцце банкам крэдыту ў гэтых фундатараў. Сістэматычнае выкарыстанне падобнага крэдыту вядзе да павелічэння ўнутранага доўгу банка, і можа прыводзіць да дэфолту крэдытнай арганізацыі.
Да банкаўскіх аперацый адносяцца:
Крэдытная арганізацыя, акрамя пералічаных, мае права ажыццяўляць наступныя аперацыі:
Крэдытная арганізацыя мае права ажыццяўляць іншыя аперацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Банкі, якія выдаюць крэдыты, могуць ствараць грошы. Працэс стварэння грошай завецца крэдытным пашырэннем ці крэдытнай мультыплікацыяй (глядзі артыкул Банкаўскі мультыплікатар)
Усе служачыя крэдытнай арганізацыі абавязаны захоўваць тайну пра аперацыі, рахункі і уклады яе кліентаў і карэспандэнтаў, а таксама пра іншыя звесткі, якія ўстанаўліваюцца крэдытнай арганізацыяй, калі гэта не супярэчыць закону.
Даныя па балансах па стане на 3 сакавіка 2010.[1]
Пазіцыя | Краіна | Кампанія | Кансалідаваныя актывы (млрд дол. ЗША) |
---|---|---|---|
1 | ![]() | Royal Bank of Scotland | 3 483 |
2 | ![]() | Deutsche Bank | 3 068 |
3 | ![]() | Barclays | 2 971 |
4 | ![]() | BNP Paribas | 2 891 |
5 | ![]() | Crédit Agricole | 2 303 |
6 | ![]() | UBS | 1 881 |
7 | ![]() | JPMorgan Chase | 1 746 |
8 | ![]() | Société Générale | 1 574 |
9 | ![]() | The Bank of Tokyo-Mitsubishi UFJ | 1 494 |
10 | ![]() | Bank of America | 1 471 |
Даныя на 31 снежня 2010 у доларах ЗША.[2]
Пазіцыя | Краіна | Кампанія | Рыначнаякапіталізацыя (млрд дол. ЗША) |
---|---|---|---|
1 | ![]() | Industrial and Commercial Bank of China | 233,69 |
2 | ![]() | China Construction Bank | 225,89 |
3 | ![]() | HSBC | 184,98 |
4 | ![]() | Wells Fargo | 164,84 |
5 | ![]() | JPMorgan Chase | 163,31 |
6 | ![]() | Bank of China | 142,64 |
7 | ![]() | Citigroup | 140,30 |
8 | ![]() | Agricultural Bank of China | 135,26 |
9 | ![]() | Bank of America | 133,38 |
10 | ![]() | Itaú Unibanco | 94,45 |
Дадзеныя ў доларах ЗША на 2006 год
Пазіцыя | Краіна | Кампанія | Прыбытак (млрд дол. ЗША) |
---|---|---|---|
1 | ![]() | Citigroup | 22.13 |
2 | ![]() | Bank of America | 21.13 |
3 | ![]() | HSBC | 14.55 |
4 | ![]() | JP Morgan Chase | 14.44 |
5 | ![]() | Royal Bank of Scotland | 12.1 |
6 | ![]() | UBS | 9.79 |
7 | ![]() | Goldman Sachs | 9.34 |
8 | ![]() | Wells Fargo | 8.48 |
9 | ![]() | Wachovia | 7.79 |
10 | ![]() | Morgan Stanley | 7.45 |
![]() |
Банк на Вікісховішчы |
---|