wd wp Пошук:

Дэпазіт

Дэпазі́т (ад лац.: depositum — рэч, што аддалі на захаванне) — перадача сродкаў кліента ў часовае карыстанне банку.

Дэпазіты бываюць: да запатрабавання, тэрміновыя, умоўныя.

Дэпазіты да запатрабавання — сродкі кліента, якія могуць быць запатрабаваныя ў кожны момант, без папярэджання загадзя.

Тэрміновыя дэпазіты — дэпазіты, што прыцягваюцца банкам на пэўны тэрмін.

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Банкаўская справа
Катэгорыя·Банкаўскія рахункі і ўклады