wd wp Пошук:

Бамбардзіроўка авіябазы Эш-Шайрат

Бамбардзіроўка авіябазы Эш-Шайрат — авіяўдар крылатымі ракетамі «Тамагаўк» па сірыйскай авіябазе «Эш-Шайрат» у мухафазе Хомс, нанесены ўначы 7 красавіка 2017 года пасля хімічнай атакі ў Ідлібе[2]. Загад на нанясенне авіяўдару аддаў Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп[3]. Ракеты былі накіраваны па самалётах і інфраструктуры і забяспечаныя як асколачна-фугаснымі, так і касетнымі боепрыпасамі. У выніку ўдару было знішчана ад 9 да 20 самалётаў сірыйскіх ВПС, узлётна-пасадачная паласа не была пашкоджана, частка самалётаў таксама засталася без пашкоджанняў[4]. Паводле даных сірыйскага ўрадавага агенцтва SANA, ахвярамі ўдару сталі дзевяць мірных жыхароў, у тым ліку чацвёра дзяцей. Раненні атрымалі прынамсі сем чалавек[5].

Перадгісторыя

Асноўны артыкул: Хімічная атака на Хан-Шэйхун 4 красавіка 2017 года ў выніку авіяцыйнага ўдару сірыйскіх ВПС адбылося паражэнне насельніцтва хімічнымі атрутнымі рэчывамі ў сірыйскім горадзе Хан-Шэйхун (муфахаза Ідліб). У выніку атручванняў загінулі прынамсі 74 чалавекі, раненні атрымалі прынамсі 557 чалавек[6][7]. Асноўныя версіі таго, што адбылося: хімічная атака сірыйскай арміі і паражэнне сірыйскай авіяцыяй складаў баявікоў з хімічнай зброяй.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп усклаў віну за тое, што адбылося, на прэзідэнта Сірыі Башара Асада[8]. 6 красавіка 2017 года Трамп заявіў пра магчымасць ваенных мер у дачыненні да Сірыі[9].

Храналогія падзей

Эсмінец USS Ross (DDG-71)
Эсмінец USS Porter (DDG-78)

Уначы, у 04:42 — 04:56 па мясцовым часе (UTC+3), пасля папярэджання расійскіх ваенных па «існуючых каналах»[10][11], з акваторыі Міжземнага мора два ваенныя эсмінцы ВМФ ЗША USS Ross (DDG-71) і USS Porter (DDG-78), якія знаходзіліся каля вострава Крыт, выпусцілі па сірыйскай авіябазе 59 крылатых ракет «Тамагаўк»[12]. Адзінай цэллю авіяўдару стала авіябаза Шайрат, з якой, паводле меркавання амерыканскага боку, сірыйскія ўрадавыя войскі здзяйснялі хімічную атаку. Першыя паведамленні пра авіяўдары з’явіліся прыкладна ў 04:30 па мясцовым часе (і прыкладна ў 20:30 па вашынгтонскім)[2].

Праз некаторы час, калі на ўсходзе ЗША быў вечар, Дональд Трамп заклікаў усе «цывілізаваныя нацыі» аб’яднацца, каб «пакласці канец з разнёй і кровапраліццем у Сірыі». Таксама ён пацвердзіў, што аддаў загад нанесці ваенны ўдар па авіябазе Шайрат, з якой, паводле звестак ЗША, была здзейснена хімічная атака, і абвінаваціў Башара Асада ў парушэнні Канвенцыі ААН аб забароне хімічнай зброі[13].

Ракеты былі накіраваны па самалётах і інфраструктуры і забяспечаны як асколачна-фугаснымі, так і касетнымі боепрыпасамі[14]. Паводле паведамлення адміністрацыі прэзідэнта ЗША, усе ракеты дасягнулі цэлі[15][16], паводле ацэнак Мінабароны ЗША ў цэль патрапілі 58 ракет, Мінабароны Расіі заявіла, што толькі 23 ракеты з 59 ударылі па базе Шайрат[12], звесткі экспертаў больш ўзгадняюцца з версіяй Мінабароны ЗША ці Белага дому.[17] У выніку ўдару былі знішчаны ваенныя самалёты (па розных паведамленнях ад 9 да 20), склады боепрыпасаў і ГЗМ, ангары, а таксама сістэмы ППА, склад матэрыяльна тэхнічнай маёмасці, навучальны корпус, сталовая[12], агульная шкода авіябазе ўяўляецца абмежаванай[17]. Узлётная паласа, рулёжныя дарожкі і самалёты сірыйскіх ВПС паводле сцвярджэння Мінабароны Расіі на стаянках не пашкоджаны[12]. Па зводцы аб стратах сірыйскай арміі загінулі 7 і 18 ваенных паранены, сярод грамадзянскага насельніцтва паводле папярэдніх звестак 9 чалавек загінулі[18].

Паводле слоў губернатара мухафазы Хомс, у выніку ўдару загінулі 5 чалавек, з іх 3 ваенныя і 2 мірныя жыхары[1]. Паводле заявы кіраўніка дэпартамента інфармацыі і масавых камунікацый Міністэрства абароны Расіі Ігара Канашэнкава, у выніку ўдару загінулі 4 ваеннаслужачых, двое згінулі без весткі і шасцёра атрымалі раненні пры тушэнні пажару[12]. Паводле звестак Мінабароны РФ, «адразу пасля завяршэння атакі перайшлі ў наступ тэрарыстычныя арганізацыі»[12].

Рэакцыя

Пасля ракетнага ўдару Расія прыпыніла дзеянне мемарандума аб прадухіленні інцыдэнтаў і забеспячэнні бяспекі палётаў авіяцыі падчас ваеннай аперацыі ў Сірыі паміж ваеннымі Расіі і ЗША, які дзейнічаў з кастрычніка 2015 года[19].

7 красавіка расійскі фрэгат «Адмірал Грыгаровіч» накіраваўся з Наварасійска ў Міжземнае мора, да берагоў Сірыі[20].

Палітычныя заявы

У падтрымку авіяўдару выступілі Аўстралія[21], Аўстрыя[22], Бахрэйн[22], Вялікабрытанія[23], Германія[24], Грузія[25], Ізраіль[26], Італія[27], Іарданія[28], Канада[29], Катар[30], Кувейт[30], Літва[31], Новая Зеландыя[32], Нарвегія[33], Саудаўская Аравія[34], ААЭ[22], Польшча[35], Румынія[36], Францыя[37], Турцыя[38], Украіна[39], Чэхія[22], Японія[40].

КНР заявіла пра неабходнасць вырашэння сітуацыі палітычным шляхам і заклікала ўсе бакі праявіць стрыманасць[41].

Расія[42][43] і Іран[44] асудзілі нанясенне авіяўдару.

Савет Бяспекі ААН

7 красавіка 2017 года па ініцыятыве Балівіі было склікана экстранае пасяджэнне Савета Бяспекі ААН для абмеркавання амерыканскага ўдару па аэрадроме Шайрат[45].

Падчас пасяджэння прадстаўнікі Расіі і ЗША абмяняліся ўзаемнымі абвінавачваннямі і папярэджаннямі пра негатыўныя наступствы палітыкі, якая імі праводзіцца.

Пастаянны прадстаўнік ЗША ў ААН Нікі Хэйлі заявіла, што Амерыка зробіць так, што Башар Асад больш не будзе ўжываць хімічную зброю. Хэйлі выказала ўпэўненасць, што «ўзмацненне Асада павядзе толькі да новых забойстваў», асудзіўшы ў сувязі з гэтым Расію і Іран[45].

Прадстаўнік Расіі Уладзімір Сафранкоў, са свайго боку, назваў дзеянні ЗША незаконнымі і адзначыў, шо яны іграюць на руку «тэрарыстам». «Вашы аднабаковыя дзеянні прывядуць рэгіён да жудасных трагедый», — заявіў ён[45].

Прадстаўнік Вялікабрытаніі Мэцью Райкрафт назваў амерыканскі ўдар «прапарцыйным адказам на неймаверны акт», маючы на ўвазе хімічную атаку, у якой сірыйская апазіцыя і Захад вінавацяць рэжым Асада[45].

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 У выніку ўдару ЗША па базе ў Сірыі загінулі пяць чалавек (нявызн.), Інтэрфакс (7 красавіка 2017). Праверана 7 красавіка 2017.
  2. 1 2 США атаковали крылатыми ракетами аэродром правительственных сил в Сирии (нявызн.), Lenta.ru (7 красавіка 2017). Праверана 7 красавіка 2017.
  3. «Не можа быць сумневаў: Сірыя выкарыстоўвала хімічная зброя» Што сказаў Дональд Трамп пра ўдары ЗША па Сірыі (нявызн.). Meduza (7 красавіка 2017). Праверана 7 красавіка 2017.
  4. Тэлеканал «Расія 24» паказаў кадры з авіябазы Шайрат, па якой нанеслі ўдар УС ЗША (нявызн.). ІТАР-ТАСС (7 красавіка 2017). Праверана 7 красавіка 2017.
  5. Што вядома пра ўдар ЗША па авіябазе ў Сірыі (нявызн.). ІТАР-ТАСС (7 красавіка 2017). Праверана 7 красавіка 2017.
  6. Idlib town reels following major chemical attack: ‘No rebel positions, just people’(англ.)  (недаступная спасылка). Syria Direct. Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2017. Праверана 7 красавіка 2017.
  7. Barnard, Anne and Gordon, Michael R.. Worst Chemical Attack in Years in Syria; U.S. Blames Assad (нявызн.) (4 красавіка 2017). Праверана 5 красавіка 2017.
  8. Трамп заявил об изменении отношения к Асаду из-за химатаки в Идлибе (нявызн.), Lenta.ru (6 красавіка 2017). Праверана 7 красавіка 2017.
  9. Трамп задумался о военных мерах против Сирии (нявызн.), Lenta.ru (6 красавіка 2017). Праверана 7 красавіка 2017.
  10. 1 2 3 4 5 6 Ігар Яўгенавіч Канашэнкаў. Заява Мінабароны Расіі ў сувязі з ракетнымі ўдарамі ЗША па Сірыі (нявызн.), RT (7 красавіка 2017). Праверана 7 красавіка 2017.
  11. Трамп призвал «цивилизованные нации» «покончить с резнёй» в Сирии (нявызн.), Lenta.ru (7 красавіка 2017). Праверана 7 красавіка 2017.
  12. Телеканал “Россия 24” показал кадры с авиабазы Шайрат, по которой нанесли удар ВС США (нявызн.). ИТАР-ТАСС (7 красавіка 2017). Праверана 7 красавіка 2017.
  13. «Trump Orders Missile Attack in Retaliation for Syrian Chemical Strikes», DoD News, 7.04.2017
  14. 1 2 Апублікаваны здымкі паражоных «Тамагаўкамі» мэт на базе Шайрат. Архівавана 8 красавіка 2017.
  15. Трансляцыя пасяджэння СБ ААН па пытанні Шайрата Архівавана 8 красавіка 2017.
  16. В Кремле назвали бессмысленным меморандум по безопасности полетов в Сирии, РИА Новости, 07.04.2017.
  17. Фрегат «Адмирал Григорович» возвращается к берегам Сирии
  18. (нявызн.), Интерфакс-Азербайджан (7 красавіка 2017). Праверана 7 красавіка 2017.
  19. 1 2 3 4 Страны коалиции по борьбе с ИГ* поддержали ракетный удар США по авиабазе Шайрат в Сирии, заявив, что теперь самое время для переговоров (нявызн.). NEWSru.com (7 красавіка 2017). Праверана 7 красавіка 2017.
  20. Сирия: Лондон поддержал ракетный удар США по базе в Хомсе Архівавана 7 красавіка 2017.
  21. «Асад назвал удары США „глупыми и безответственными“», Би-Би-Си, 7.04.2017
  22. Минобороны Грузии сочло пропорциональными удары США по Сирии (нявызн.). Sputnik (7 красавіка 2017). Праверана 7 красавіка 2017.
  23. «Latest updates and global reaction to Trump strike», BBC News, 7.04/2017
  24. Италия поддержала удар США по авиабазе в Сирии (нявызн.). РИА Новости (7 красавіка 2017). Праверана 7 красавіка 2017.
  25. Иордания поддержала удар США по авиабазе в Сирии (нявызн.). РИА Новости (7 красавіка 2017). Праверана 7 красавіка 2017.
  26. Justin Trudeau supports U.S. missile strike against Syria, CPC responds (нявызн.). Ottawa Citizen. Праверана 7 April 2017.
  27. 1 2 Kuwait, GCC states including Qatar support US strikes (нявызн.). Kuwait News Agency. Праверана 7 April 2017.
  28. Президент Литвы: руководство Сирии и России должно знать красные линии (нявызн.). ru.DELFI.lt (7 красавіка 2017). Праверана 7 красавіка 2017.
  29. Foreign Affairs Minister Murray McCully on US air strikes: ‘We can understand why’ (нявызн.). New Zealand Herald. Праверана 7 апреля 2017.
  30. Норвегия с пониманием относится к действиям США в Сирии (нявызн.). РИА Новости (7 красавіка 2017). Праверана 7 красавіка 2017.
  31. Саудовская Аравия поддержала удары США по Сирии (нявызн.). RT (7 красавіка 2017). Праверана 7 красавіка 2017.
  32. Президент Польши поддержал удар США по авиабазе в Сирии / РИА Новости
  33. PM Grindeanu: We condemn chemical weapons attack in Syria (нявызн.). Agerpress. Праверана 7 April 2017.
  34. Глава МИД Франции прокомментировал удар США по Сирии Архівавана 7 красавіка 2017.
  35. Turkey arrests Syrian military pilot captured after his plane crashed
  36. Заява МЗС України щодо Сирії Архівавана 8 красавіка 2017.
  37. Решение против химического оружия. Япония поддержала удар США по авиабазе в Сирии (нявызн.). Новое Время (7 красавіка 2017). Праверана 7 красавіка 2017.
  38. Китай после удара США по Сирии призвал все стороны к хладнокровию//«РИА Новости», 07.04.2017
  39. «Крэмль назваў удары ЗША агрэсіяй супраць суверэннай дзяржавы», Бі-Бі-Сі, 07.04.2017.
  40. Лаўраў зрабіў заяву па Сірыі
  41. Иран решительно осудил удар ВС США по авиабазе в Сирии (нявызн.). Газета.Ru (7 красавіка 2017). Праверана 7 красавіка 2017.
  42. 1 2 3 4 «Савбяс ААН не прыйшоў да згоды па Сірыі», Бі-Бі-Сі, 8.04.2017
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Замежны ўдзел у грамадзянскай вайне ў Сірыі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·2017 год у ЗША
Катэгорыя·Бітвы паводле алфавіта
Катэгорыя·Паветраныя бітвы і аперацыі
Катэгорыя·Красавік 2017 года
Катэгорыя·Падзеі 7 красавіка
Катэгорыя·2017 год у Сірыі
Катэгорыя·Замежныя аперацыі Узброеных сіл ЗША з 1991 года
Катэгорыя·Войны Сірыі