Балба́саўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Балбасава (цяпер — гарадскі пасёлак).
26 мая 1996 года ўтвораны Балбасаўскі сельсавет у складзе Аршанскага раёна з цэнтрам у вёсцы Балбасава[1]. 15 чэрвеня 2000 года Балбасава атрымала статус гарадскога пасёлка, Балбасаўскі сельсавет рэарганізаваны ў пассавет.
22 студзеня 2001 года г.п. Балбасава і вёска Барсукі пераданы ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Аршанскага гарадскога савета[2], у 2013 годзе ў сувязі з аб’яднаннем горада Оршы і Аршанскага раёна ў адну адміністрацыйную адзінку Балбасава з Барсукамі зноў апынуліся ў складзе апошняга. 3 студзеня 2017 года вёска Барсукі ўвайшла ў мяжу г.п. Балбасава[3].
На 1 студзеня 1999 года — 2 населеныя пункты: вёскі Балбасава і Барсукі.