wd wp Пошук:

Балбасаўскі сельсавет

Балба́саўскі  сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Балбасава (цяпер — гарадскі пасёлак).

Гісторыя

26 мая 1996 года ўтвораны Балбасаўскі сельсавет у складзе Аршанскага раёна з цэнтрам у вёсцы Балбасава[1]. 15 чэрвеня 2000 года Балбасава атрымала статус гарадскога пасёлка, Балбасаўскі сельсавет рэарганізаваны ў пассавет.

22 студзеня 2001 года г.п. Балбасава і вёска Барсукі пераданы ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Аршанскага гарадскога савета[2], у 2013 годзе ў сувязі з аб’яднаннем горада Оршы і Аршанскага раёна ў адну адміністрацыйную адзінку Балбасава з Барсукамі зноў апынуліся ў складзе апошняга. 3 студзеня 2017 года вёска Барсукі ўвайшла ў мяжу г.п. Балбасава[3].

Склад

На 1 студзеня 1999 года — 2 населеныя пункты: вёскі Балбасава і Барсукі.

Зноскі

  1. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 9. кн. 3. Віцебская вобласць / рэдкал.: У.У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 2018. — 696 с.: іл. ISBN 978-985-11-1062-5. С. 86, 94
  2. Указ Президента Республики Беларусь от 22 января 2001 г. №35 О передаче городского поселка Болбасово и деревни Барсуки Оршанского района в административное подчинение оршанских городских Совета депутатов и исполнительного комитета
  3. Решение Оршанского районного Совета депутатов от 16 мая 2016 г. № 141 Об упразднении деревни Барсуки Оршанского района

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2000 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Аршанскага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1996 годзе