wd wp Пошук:

Бакінгемскі палац

Бакінгемскі палац (англ.: Buckingham Palace) — афіцыйная лонданская рэзідэнцыя брытанскіх манархаў і самы вялікі дзеючы каралеўскі палац у свеце. Сёння Бакінгемскі палац з’яўляецца рэзідэнцыяй караля Карла III.

Спачатку Бакінгемскі палац быў вядомы пад назвай дом Бакінгема, вялікі гарадскі палац, пабудаваны герцагу Бакінгемскаму ў 1703 годзе. У 1762 годзе кароль Георг III набыў палац для сваёй прыватнай рэзідэнцыі. На працягу наступных 75 год архітэктары Джон Нэш і Эдвард Блор пабудавалі тры флігеля вакол цэнтральнага двара. Палац канчаткова стаў афіцыйным каралеўскім палацам брытанскіх манархаў пры ўступленні на прыстол каралевы Вікторыі ў 1837 годзе. Пры яе праўленні былі здзейснены апошнія вялікія дадаткі, пабудова яшчэ аднаго флігеля і перанос былога параднага ўвахода, Мармуровай Аркі (Marble Arch), на цяперашняе месца каля Аратарскага вугалку ў Гайд-парку.

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.
  2. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Бакінгемскі палац
Катэгорыя·1703 год у Еўропе
Катэгорыя·Афіцыйныя рэзідэнцыі кіраўнікоў дзяржавы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1703 годзе
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Джона Нэша
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·XVIII стагоддзе ў Лондане
Катэгорыя·Палацы Лондана
Катэгорыя·Вэстмінстэр