wd wp Пошук:

Багдан Ігаравіч Садоўскі

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Садоўскі. Багдан Садоўскі (нар. 1 жніўня 1999, Мазыр) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера

Выхаванец мазырскага футбола, некаторы час займаўся таксама ў пастаўскай акадэміі ПМЦ. З 2015 года пачаў гуляць за дубль «Славіі», дзе хутка стаў адным з асноўных ігракоў. У канцы 2016 года атрымаў траўму, з-за якой выбыў на 10 месяцаў. У жніўні 2017 года перайшоў у брэсцкае «Дынама», падпісаўшы кантракт на 2,5 гады[2]. У брэсцкім клубе таксама стаў гуляць за дубль, а ў 2018 годзе стаў прыцягвацца да асноўнай каманды новым трэнерам Аляксеем Шпілеўскім. 16 ліпеня 2018 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме замест Арцёма Мілеўскага ў матчы супраць салігорскага «Шахцёра» (1:3) у прысутнасці Дыега Марадоны.

У хуткім часе Шпілеўскі быў звольнены, і ў жніўні 2018 года Садоўскі перайшоў у «Энергетык-БДУ»[3]. Аднак, неўзабаве атрымаў траўму, з-за якой выбыў на працяглы час, у выніку пакінуў клуб, так і не згуляўшы за яго. У ліпені 2019 года, аднавіўшыся ад траўмы, падпісаў кантракт са «Смаргонню»[4].

У сакавіку 2020 года пасля прагляду стаў іграком брэсцкага «Руха»[5]. Часцей заставаўся на лаўцы запасных або выхадзіў на замену, часам з’яўляўся ў стартавым складзе каманды, таксама прыцягваўся да дубля. У лютым 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў каманду[6].

У ліпені 2021 года зноў далучыўся да «Смаргоні»[7], аднак ужо праз некалькі тыдняў пакінуў каманду, паспеўшы згуляць толькі за дубль.

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2015дубльСлавія95
2016дубльСлавія184
2018 (1)Д1Дынама20
2019 (2)Д2Смаргонь151
2020Д1Рух100

Зноскі

  1. https://rukh.by/item/742-bogdan-sadovskij-pereshel-v-rukh
  2. Садовский и Павлюченко подписали контракты с брестским «Динамо»
  3. Богдан Садовский перешел в “Энергетик-БГУ”
  4. “Сморгонь” объявила о пяти новичках
  5. Богдан Садовский заключил контракт с “Рухом”
  6. Богдан Садовский покинул “Рух” по окончании срока действия контракта
  7. Богдан Садовский перешел в «Сморгонь»
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Славія Мазыр
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1999 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мазыры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 жніўня
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Энергетык-БДУ
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Смаргонь
Катэгорыя·Ігракі ФК Рух Брэст