Бага́цькі[1] (трансліт.: Bahaćki, руск.: Богатьки) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Свірскага сельсавета.
У 1868 г. вёска Свірскай воласці Свянцянскага павета Віленскай губерні, 102 жыхары. У 1904 г. 202 жыхары. З 12.10.1940 г. у Канстанцінаўскім сельсавеце Свірскага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай абласцей, з 15.11.1957 г. у Шэметаўскім сельсавеце[2], з 31.08.1959 г. у Мядзельскім раёне, з 20.01.1960 г. Мінскай вобласці, з 10.05.1960 г. у Свірскім гарпасялковым Савеце. У 1949 г. вяскоўцы стварылі калгас імя Кірава. З 1964 вёска ў складзе саўгаса «Канстанцінава» (цэнтр — вёска Камарова), з 04.09.1991 г. у калгасе з той жа назвай.
У 2013 годзе Свірскі пасялковы савет быў скасаваны, і Багацькі ўвайшлі ў склад Свірскага сельсавета[3].