wd wp Пошук:

Аўцюкі

Аўцюкі́ — вадасховішча ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Закованка, за 12 км у напрамку на ўсход ад горада Калінкавічы, прыкладна за 1 км ад вёскі Малыя Аўцюкі.

Вадасховішча створана ў 1980 г. Наліўное. Напаўняецца за кошт сцёку ракі Закованка і меліярацыйных каналаў. Плошча паверхні вадасховішча 0,62 км². Даўжыня каля 0,9[1] км, найбольшая шырыня 0,84[1] км. Найбольшая глыбіня каля 4,3[1] м. Сярэдняя глыбіня 3,09[1] м. Даўжыня берагавой лініі 9[1] км. Аб’ём вады каля 1,9 млн м³. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 2,7 м. Найбольшая вышыня плаціны складае 7 м, яе даўжыня 3,062[1] км, шырыня па грэбню 4,5[1] м. Дно вадасховішча пясчанае.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 Морфометрические показатели и характерные уровни водохранилищ. Описание гидротехнических сооружений // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 23 верасня 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вадасховішчы Калінкавіцкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вадасховішчы паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·З’явіліся ў 1980 годзе
Катэгорыя·Вадасховішчы Гомельскай вобласці