Крым, Аўтаномная Рэспубліка Крым (укр.: Крим, Автономна Республіка Крим; руск.: Крым, Автономная Республика Крым; крымскатат.: Qırım, Qırım Muhtar Cumhuriyeti (Къырым, Къырым Мухтар Джумхуриети)) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Украіны[1]. Знаходзіцца на поўдні Украіны, на тэрыторыі паўвострава знаходзяцца ўласна аўтаномная рэспубліка і горад Севастопаль.
Нацыянальны склад насельніцтва, % (паводле перапісаў):
Народы | 2001 г. | 1989 г. |
Рускія | 58,3 | 65,6 |
Украінцы | 24,3 | 26,7 |
Крымскія татары | 12,0 | 1,9 |
Беларусы | 1,4 | 2,1 |
Татары | 0,5 | 0,5 |
Армяне | 0,4 | 0,1 |
Яўрэі | 0,2 | 0,7 |