wd wp Пошук:

Аўсовіна

Аўсо́віна, Няцеч, канал Аўсовіна — рака ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці і Кармянскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Сож (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 18 км, з іх 15 км у Кармянскім раёне[2]. Плошча вадазбору 48,5 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 ‰. Пачынаецца каля вёскі Церахоўка Слаўгарадскага раёна, упадае ў Сож каля вёскі Студзянец Кармянскага раёна. Ад вусця да вёскі Лабыроўка на працягу 5,4 км каналізаваная. Каля вёскі Залатаміно на рацэ сажалка.

Зноскі

  1. Ліст карты N-36-98. Выданне 1979 г. (руск.)
  2. Общая характеристика речной сети Гомельской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі Слаўгарадскага раёна
Катэгорыя·Прытокі Сажа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі Кармянскага раёна