У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Але. А́ўгуст А́ле (эст.: August Alle; 31 жніўня 1890, г. Вільяндзі, Эстонія — 8 ліпеня 1952, Талін) — эстонскі пісьменнік.
Скончыў у 1937 годзе Тартускі ўніверсітэт. Друкаваўся з 1911 года. Дэбютаваў рамантычна-сімвалісцкімі вершамі з міфалагічнымі матывамі (зборнікі «На астравах адзіноты», 1918; «Ліловы слон», 1923). Развіваў жанр сатырычнай эпіграмы, востра антыфашысцкага ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Аўтар зборнікаў вершаў «Carmina Barbata» (1921), «Мутныя хвалі» (1930), «Суровыя рытмы» (1934), «Эпіграмы» (1944) і інш. У 1946—1952 гадах рэдактар часопіса «Looming» («Творчасць»).
Паасобныя вершы Але перакладзены на беларускую мову.