wd wp Пошук:

Афанасій Васілевіч Кляцко

Афанасій Васілевіч Кляцко (нар. 18 (31) студзеня 1911, вёска Куляшоўка, Клімавіцкі павет, Магілёўская губерня, цяпер Клімавіцкі раён, Магілёўская вобласць8 ліпеня 2001, Магілёў) — савецкі ваенны-сапёр, поўны кавалер ордэна Славы.

Біяграфія

Нарадзіўся 12 студзеня 1911 года ў вёсцы Куляшоўка Клімавіцкага раёна Магілёўскай обласці Беларусі ў сялянскай сям’і. Беларус. Скончыў 4 класы. Працаваў кавалём у калгасе. У Чырвонай Арміі ў 19311935 і з 1941 года. З 1943 года - актыўны ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнічаў у вызваленні Беларусі, Літвы, Польшчы. Вайну скончыў у разбітай варожай Германіі.

Сапёр 222-га гвардзейскага стралковага палка чырвонаармеец Афанасій Кляцко, у складзе групы байцоў 10 жніўня 1944 года у сямі кіламетрах на паўночны захад ад літоўскага горада Вілкавішкіс узарваў мост праз раку Шэрвінты, перагарадзіўшы шлях пятнаццаці танкам праціўніка, сарваўшы варожую танкавую атаку.

Загадам па 49-й гвардзейскай стралковай дывізіі № 055 ад 28 верасня 1944 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях, чырвонаармеец Кляцко Афанасій Васілевіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[1].

Сапёр 222-га стралковага палка чырвонаармеец Афанасій Кляцко з групай разгароджвання 1416 студзеня 1945 года ў раёне польскага населенага пункта Рудкі, размешчанага на паўднёвым захадзе ад горада Радам, зрабіў чатыры паходы ў мінных палях праціўніка, абязшкодзіўшы 72 супрацьпяхотныя і 7 супрацьтанкавых мін, узяў у палон трох праціўнікаў.

Загадам па 33-й арміі № 074 ад 29 сакавіка 1945 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях чырвонаармеец Кляцко Афанасій Васілеві узнагароджаны ордэнам Славы 2- ступені[1].

14 красавіка 1945 года у трох кіламетрах на паўднёвы усход ад германскага горада Франкфурт-на-Одэры чырвонаармеец Афанасій Кляцко, забяспечваючы дзеянні разведвальнай групы, зрабіў праходы ў мінным полі і драцяной загародзе. Быў паранены, але поя бою не пакінуў.

Загадам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-варожымі захопнікамі чырвонаармеец Кляцко Афанасій Васілевіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені, стаўшы поўным кавалерам ордэна Славы[1].

У 1945 годзе старшына Кляцко А. В дэмабілізаваны. Вярнуўся ў родную вёску, працаваў у калгасе. Жыў у горадзе Магілёве. Памер 8 ліпеня 2001 года.

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 Афанасій Васілевіч Кляцко на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Спасылкі

Кляцко Афанасий Васильевич(руск.) на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За службу Радзіме» ІІІ ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 студзеня
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Берліна»
Катэгорыя·Памерлі ў 2001 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Славы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Клімавіцкім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў Магілёве
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Памерлі 8 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1911 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За вызваленне Варшавы»
Катэгорыя·Поўныя кавалеры ордэна Славы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Асобы