wd wp Пошук:

Атыдэя

Атыдэ́я[1], Вушка[2] (Otidea) — род сумчатых грыбоў сямейства Піранемавыя (Pyronemataceae) парадку Пецыцавыя (Pezizales).

Апісанне

Пладовыя целы (апатэцыі) буйныя, аднабока развітыя, вухападобныя, з завернутымі ўсярэдзіну краямі, каля асновы звужаныя ў ножку, мясістыя, ярка-афарбаваныя або карычнева-бурых таноў, звонку гладкія, з гіменіем на ўвагнутай паверхні, сядзяць групамі, радзей адзіночныя. Сумкі цыліндрычныя, 8-споравыя. Сумкаспоры эліпсоідныя, бясколерныя, гладкія.

Пашырэнне

Вядома некалькі дзясяткаў відаў, пашыраных у Еўропе, Амерыцы, Індыі, Аўстраліі. На Беларусі трапляюцца атыдэя заячая (Otidea leporina), атыдэя асліная (Otidea onotica).

Сапратрофы. Растуць у лясах на глебе.

Малавядомыя ядомыя грыбы.

Зноскі

  1. Сяржаніна Г. І. Атыдэя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8.
  2. Грыбы і грыбная кулінарыя : папулярны энцыклапедычны даведнік / Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. — Мінск : Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — 387с., [24] л. каляр. iл. ; 24 см. — На вокладцы аўтары не паказаны. — Бібліяграфія: с. 343—350. — Алфавітныя паказчыкі: с. 351—385. — 1000 экз. — ISBN 985-6081-34-3.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Піранемавыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды