wd wp Пошук:

Ас-Садамія

Ас-Садамія ці ж Мухафаза Кувейт (араб. محافة الكويت‎‎) — 19-я[1] мухафаза Ірака, заснаваная пасля ўварвання Ірака ў Кувейт у 1990 годзе. Гэтаму папярэднічала стварэнне марыянеткавай дзяржавы — Рэспублікі Кувейт. Адмова Ірака сысці з Кувейта прывёў да вайны ў Персідскім заліве і вяртанні кувейцкага ўрада 26 лютага 1991.

Стрыечны брат прэзідэнта Садама Хусейна, бачны дзяржаўны і ваенны дзеяч Ірака, Алі Хасан аль-Маджыд, які кіраваў акупацыяй Кувейта, быў прызначаны губернатарам новастворанай мухафазы. Ён пераназваў захопленую тэрыторыю, назваўшы ў гонар сваяка — Садамія. У верасні Аль-Маджыд прыняў указ, па якім усе будынкі з эмблемай або карцінамі кувейцкага эміра павінны быць спалены, а ўладальнікі арыштаваныя. Кувейтцам забаранілі насіць і адрошчваць бароды[2].

У лістападзе 1990 года новым губернатарам Кувейта быў прызначаны Азіз Саліх ан-Нуман, які таксама актыўна прымаў удзел у яго акупацыі. На новай пасадзе па яго распараджэнні ў Кувейце пачаліся масавыя рабаванні. Лічыцца, што ён таксама адказны за згвалтавання кувейцкіх жанчын.

Зноскі

  1. 25-летие освобождения Кувейта(нявызн.). islamreview.ru. Праверана 16 сакавіка 2016.(недаступная спасылка)
  2. Butcher Ali one of Iraq’s ‘dirty dozen’
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вайна ў Персідскім заліве
Катэгорыя·Зніклі ў 1991 годзе
Катэгорыя·Анексія
Катэгорыя·З’явіліся ў 1990 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі