Асіпо́віцкі 2-і сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Асіповіцкага раёна Бабруйскай акругі. Цэнтр — мястэчка Асіповічы.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Асіповіцкага раёна Бабруйскай акругі БССР. 1 студзеня 1925 года аб’яднаны з Асіповіцкім 1-шым сельсаветам у Асіповіцкі сельсавет.