wd wp Пошук:

Асіповіцкі сельсавет

Acіпóвіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Асіповічы (у склад сельсавета не ўваходзіў).

Утвораны 1 студзеня 1925 года ў складзе Асіповіцкага раёна Бабруйскай акругі БССР шляхам аб’яднання скасаваных Асіповіцкага 1-га і Асіповіцкага 2-га сельсаветаў. Цэнтр — мястэчка Асіповічы. 21 жніўня 1925 года скасаваны ў сувязі з утварэннем Асіповіцкага местачковага Савета.

Утвораны зноў 26 сакавіка 1987 года ў складзе Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці БССР з цэнтрам у горадзе Асіповічы з населеных пунктаў, якія ўваходзілі ў склад скасаванага Замошскага сельсавета (15 населеных пунктаў: вёскі Агула, Акцябр, Асіповічы II, Асіповічы III, Брадзішча, Булгары, Вялікая Гарожа, Замошша, Засялечча, Літвінава, Лучыцы, Малая Гарожа, Паляна, Прудок, Ясянец), і 10 населеных пунктаў Пратасевіцкага сельсавета (вёскі Восава, Дзераўцы, Дубралёва, Задняя Града, Заручэўе, Кляпчаны Мост, Малоціна, Ставішча, Ягаднае і пасёлак Дзераўцы)[1]. У 1990 годзе скасавана вёска Паляна. 13 лютага 2002 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Пратасевіцкага (11 населеных пунктаў: вёскі Восава, Дзераўцы, Дубралёва, Задняя Града, Заручэўе, Кляпчаны Мост, Малоціна, Прудок, Ставішча, Станцыя Дзераўцы, Ягаднае) і Вяззеўскага (13 населеных пунткаў: вёскі Агула, Акцябр, Брадзішча, Булгары, Вялікая Гарожа, Замошша, Засялечча, Літвінава, Лучыцы, Малая Гарожа, Станцыя Асіповічы II, Станцыя Асіповічы III і Ясянец) сельсаветаў[2].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 24 населеныя пункты.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  2. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 13 февраля 2002 г. № 17-4 Об изменении статуса рабочего поселка Гродзянка Осиповичского района и упразднении Гродзянского поселкового Совета, об образовании Гродзянского сельсовета, изменении границ Вязьевского и Протасевичского сельсоветов и упразднении Каменичского, Погорельского, Осиповичского сельсоветов Осиповичского района

Спасылкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1925 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1987 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Асіповіцкага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1925 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2002 годзе