Асцюко́вічы[1] (трансліт.: Asciukovičy, руск.: Остюковичи) — вёска ў Беларусі, у Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ільянскага сельсавета.
Вёска знаходзіцца за 35 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Вілейка, за 91 км ад Мінска, за 30 км ад чыгуначнай станцыі Уша[2]. У напрамку на захад ад Асцюковічаў пралягае Галоўны канал Вілейска-Мінскай воднай сістэмы.