Астралэнцкі павет[1] (польск.: Powiat ostrołęcki) — павет у Польшчы, уваходзіць у склад Мазавецкага ваяводства. Утвораны ў 1999 годзе. Цэнтр павета — горад Астралэнка (не ўваходзіць у яго, з’яўляючыся горадам на правах павета). Займае плошчу 2094,49 км². Насельніцтва павета складае 88,5 тыс. чалавек (на 2018 год).