wd wp Пошук:

Астравец смерці

«Астраве́ц сме́рці» (руск.: Островец смерти) ― беларускі кароткаметражны дакументальны фільм, зняты на «Studio Х97» у 2019 годзе.[1][2]

Змест

Астравец ― невялікае мястэчка на паўночна-заходняй мяжы Беларусі. 150 кіламетраў ад Мінска і ўсяго толькі 40 ад Вільні. Тэрытарыяльна гэта ― самы цэнтр Еўропы. З 2011 года тут ідзе будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі. І ўсе гэтыя гады будаўніцтва суправаджаецца скандаламі, пажарамі, аварыямі і нават смяротнымі выпадкамі. Пратэсты урадаў суседніх Літвы і Польшчы беларускія ўлады лічаць за лепшае элементарна не заўважаць. У Літве на ўсю моц рыхтуюцца да магчымай ядзернай катастрофы. Адпрацоўваецца план эвакуацыі жыхароў сталіцы краіны ― Вільні. Літва закупіла на мільён еўра і бясплатна раздала насельніцтву 4 мільёны таблетак ёду. Ні пра што падобным у Беларусі нават і не чулі. Гэтак жа было напляваць савецкаму кіраўніцтву ў 1986 годзе на людзей у Чарнобылі.

Зноскі

  1. Радиация для Радиной. Смотрим «Островец смерти» от «Хартии 97»(руск.) , Shakal.Today (20.11.2019). Праверана 28 лютага 2021.
  2. В Беларуси сняли фильм-расследование «Островец смерти» о БелАЭС(руск.) , mediabrest.by (14-11-2019 15:48). Праверана 28 лютага 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (тып: фільм)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Фільмы без IMDb
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Дакументальныя фільмы Беларусі
Катэгорыя·Фільмы 2019 года