wd wp Пошук:

Астраблема

Арызонскі кратар

Астрабле́ма (грэч.: astron зорка + blēma рана), метэарытны кратар, замкнёная круглаватая ўпадзіна на зямной паверхні, часам акружаная валам, утвораная ў выніку падзення вялікіх метэарытаў або астэроідаў. Характарызуецца моцнай раздробленасцю і адметным метамарфізмам горных парод дна кратара, часта ўкрытага тоўшчай больш маладых горных парод.

На Зямлі вядома каля 100 астраблем, у Еўропе больш за 30. Лагойская астраблема на Беларусі ўтварылася 40-45 млн гадоў таму назад (дыяметр 12-15 км, глыбіня да 1-1,2 км), Арызонская ў ЗША (дыяметр 1207 м, глыбіня 174 м), група астраблем Каалі на востраве Саарэмаа ў Эстоніі, якая запоўнена вадой і з’яўляецца помнікам прыроды.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Ударныя кратары
Катэгорыя·Планетная геалогія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Вельмі кароткія артыкулы
Катэгорыя·Тэрміны для абазначэння рэльефу касмічных цел
Катэгорыя·Кратары
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы да дапрацоўкі па геалогіі
Катэгорыя·Метэарыты