wd wp Пошук:

Астафій Іванавіч Гарнастай

Астафій Іванавіч Гарнастай (1530 — пасля 1582) — землеўласнік.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Гарнастаяў герба «Гіпацэнтаўр». Сын Івана і Ганны з Саламя­рэцкіх. Дата нараджэння невядомая. Каля 1550 г. страціў маці. Пасля смерці бацькі ў 1558 г. знаходзіўся пад апекай брата Гаўрыла. У 1565 годзе ён стаў афіцыйна паўналетнім. У 1566 г. ці крыху пазней ён прадаў вялікі дом у Вільні роду Радзівілаў.

Удзельнічаў у Інфлянцкай вайне і ставіў почту ў 1567 г.: 33 коней і 16 драбаў[3][4].

Прыхільнасць да праваслаўя ён сведчыў праз дараванне рэлігійных рэчаў. У спісе рухомых рэчаў Кіева-Пячэрскага манастыра за 1593 г. было адзначана пра Евангелле, атрыманае ад Астафея Гарнастая. Яно было аздоблена чорным аксамітам. На пярэдняй дошцы былі выявы 4 Евангелістаў і Серафімаў. Вокладка была апраўлена серабром[5]. Адзінае не было адзначана якім чынам кніга патрапіла ў манастыр — праз тастамент ці даравальны запіс. З апісання зразумела, што раней яна належала бацьку, атрымаў Евангелле Астафей разам з царквой Івана Багаслова[4].

У пачатку 1570-х гг. (прынамсі да 1575 г.) перайшоў у кальвінізм. У 1577 г. выкупіў дом у Радзівілаў будынак у Вільні, які перадаў мясцовай кальвінісцкай грамадзе для збораў. Актыўна падтрымліваў кальвіністаў на Русі і Літве, дапамагаючы прапаведнікам ва ўласных уладаннях.

Пасля смерці Астафея пачаліся судовыя спрэчкі Гаўрылы Гарнастая з-за маёмасці з яго сям’ёй і апекунамі. Паводле тастамента імі былі прызначаны надворны падскарбі Фёдар Скумін Тышкевіч і Багдан Сапега. Жонка Астафея паведаміла Гаўрылу аб смерці брата, сказала пра дату пахавання. Ён збіраўся прыехаць у прызначаны дзень і хацеў яшчэ высветліць пра пазыкі. А яна пахавала цела не дачакаўшыся яго прыезду і прыўласціла маёнткі мужа. Працэс адбываўся ў перыяд 1582—1587 гг. Два бакі спрабавалі дамовіцца аб пагадненні. У 1586 г. дачка Зафея была ўжо замужам і выступала разам з мужам. У пагадненні адзначалася, што яны павінны прыехаць у Гародню ў 1586 г. для канчатковага вырашэння справы спадчыны па Астафею. Гаўрыла павінен прадставіць дзельчыя дакументы[6]. У 1590 г. адбыўся новы падзел паміж імі. Зафея атрымала Поразава, сяло Гушчын у Браслаўскім ваяводстве, а Геранім — Мінковічы, і іншыя сёлы ў Кіеўскім павеце[4][7].

У 1598 годзе яго жонка Галена ахвяравала Перасопніцкаму манастыру вёску Перасопніцу. У гэтым жа манастыры былі пахаваны Астафій Гарнастай, а потым і яго жонка.

Сям’я

Астафей быў жанаты з Галенай Чартарыйскай, дачкой князя Івана Чартарыйскага і Ганны Кузьмінічны Заслаўскай. Маці выдала пасаг на суму 2 000 коп літоўскіх грошаў, за што было запісана вена ў падвоеным памеры на 1/3 маёмасці[8]. Разам з цешчай падаў скаргу на Васіля Загароўскага аб невыкананні шлюбнай дамовы. Ён абяцаў ажаніцца з яе другой дачкой Кацярынай (1570). Пазней шлюб адбыўся[4][9].

У сям’і Астафея і Галены была толькі дачка Зафея, якая выйшла замуж за дынабаргскага старосту Адама Талвоша[4].

Зноскі

  1. 1 2 (unspecified title) Праверана 18 чэрвеня 2022.
  2. (unspecified title) Праверана 8 мая 2022.
  3. Риб, т. 33: Литовская Метрика, отдел третий, ч. 3: Книги публичных дел. Переписи Литовского войска, Петроград 1915, стб. 502.
  4. 1 2 3 4 5 Наталля Сліж (Грод­на). Лёс дзяцей Івана Гарнастая, падскарбія ВКЛ
  5. Архив Юго-Западной России издаваемый временною коммиссиею для разбора древних актов, высочайше учрежденною при Киевском Военном, Подольском и Волынском Генерал-губернаторе (далей: Архів ЮЗР), ч. 1, т. 1: Акты, относя щиеся к истории православной церкви Юго-Западной России, Киев 1914, с. 378.
  6. AGAD, Archiwum Potockich z Radzynia, sygn. 325, k. 1-2, 5-6, 16-18, 23-24, 2932, 39-46, 126.
  7. AGAD, Ar­chi­wum Po­toc­kich z Ra­dzy­nia, sygn. 326, k. 36-39.
  8. J. Wolff, Kniaziowie litewsko-ruscy…, s. 30.
  9. Архів ЮЗР, ч. 8, т. 3: Акты о брачном праве и семейном быте в Юго-Западной Руси в XVI—XVII вв., Киев 1909, с. 205—208; J. Wolff, Kniaziowie litewsko-ruscy…, s. 31.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Гарнастаі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1530 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарнастаі
Катэгорыя·Памерлі ў 1577 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Удзельнікі Лівонскай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Пахаваныя ва Украіне