wd wp Пошук:

Асаўніцкі сельсавет

Асаўні́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Асаўнік.

Утвораны 21 жніўня 1925 года як Асаўніцкі (Асавіцкі) сельсавет у складзе Рагачоўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рагачоўскім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе Кіраўскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Добасненскага сельсавета[1].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Рагачоўскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1925 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Кіраўскага раёна