wd wp Пошук:

Добасненскі сельсавет

До́басненскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Жылічы.

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Асаўніцкага і Харлапавіцкага сельсаветаў з цэнтрам у вёсцы Добасна[1]. 24 чэрвеня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лешчанскага сельсавета[2]. 8 ліпеня 1960 года ў склад Паўлавіцкага сельсавета перададзены вёскі Лешчанка і Падлешчанка[3]. 12 сакавіка 2004 года ў склад Скрыпліцкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Барчыцы, Глыбокавічы і Кісцяні)[4]. 3 кастрычніка 2018 года цэнтр сельсавета перанесены з вёскі Новая Добасна ў аграгарадок Жылічы[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2880 чалавек[6], з іх 90,1 % — беларусы, 7,8 % — рускія, 1,1 % — украінцы, 0,6 % — грузіны[7].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 чэрвеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 20.
  3. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 20.
  4. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 12 марта 2004 г. № 6-12 Об изменении границ Скриплицкого и Добоснянского сельсоветов Кировского района(недаступная спасылка)
  5. О переносе административного центра Добосненского сельсовета Кировского района Решение Кировского районного Совета депутатов от 3 октября 2018 г. № 9-3
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Добасненскі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе