wd wp Пошук:

Асака лісіная

Асака лісіная[3] (Carex vulpina) — шматгадовая расліна сямейства Асаковыя (Cyperaceae).

Батанічнае апісанне

Асака лісіная ўтварае магутныя дзярніны на балотах і па берагах рэк і дасягае да 1 м вышынёй. Ад карэнішча, якое разрастаецца ў глебе, адыходзяць пучкамі крылатыя, трохграневыя, тугія сцябліны. Сцеблы вострашурпатыя, з рэжучымі бакамі. Лісце плоскае, шырынёй 5-10 см, сцябло карацей. Квітнее асака лісіная вясной і ў пачатку лета. На верхавінах сцеблаў развіваецца шчыльнае галінастае суквецце даўжынёй 3 — 8 см, якое складаецца з 8-15 каласкоў на кароткіх ножках. Прыкветкавыя лускавінкі яйкападобныя, іржавыя, з зялёным кілем.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 33. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Флора Азіі
Катэгорыя·Асаковыя
Катэгорыя·Флора Еўропы
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных