wd wp Пошук:

Асака каранішчавая

Асака каранішчавая[3][4] (Carex rhizina) — від раслін сямейства Асаковыя (Cyperaceae), распаўсюджаны ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе і ўмеранай Азіі.

Апісанне

Шматгадовая травяністая расліна, 20-45 см вышынёй. Расліна з паўзучымі і ўзыходзячымі парасткамі, апранутымі рэшткамі шматлікага леташняга лісця. Лісце цёмна-зялёнае, 2-3 мм шырынёй, у ніжняй частцы па краях з драбнюткімі сасочкамі або тупымі шыпікамі. Жаночыя каласкі ў ліку 2-3(4), кожны 1-3 см даўжынёй. Мяшэчкі каля 4 мм даўжынёй[4].

Распаўсюджанне

Распаўсюджаны ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе і ўмеранай Азіі[5][6].

Ва Украіне від расце ў іглічна-шыракалістых і шыракалістых лясах — на Палессі, у лесастэпе, паўночных раенах стэпу і Карпатах, спарадычна[4].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 32. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 3 Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К., 1987. — С. 426, 427. (руск.)  (укр.)
  5. bgbm.org (нявызн.). (англ.)
  6. plantsoftheworldonline.org (нявызн.). (англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Асаковыя