wd wp Пошук:

Асака валасістаплодная

Асака валасістаплодная[3] (Carex lasiocarpa) — від травяністых раслін сямейства асаковых.

Апісанне

Шэра-зялёная расліна вышынёй 70—140 см, утварае рыхлыя дзернавіны. Сцяблы няяснатрохгранныя, каля асновы з чырвона-бурымі, глянцаватымі расшчэпленымі похвамі. Лісце доўгае, вузкае, жалабатае. Колас з 3—5 каласкоў і прыкветнага шчацінкападобнага ліста. Верхнія каласкі тычынкавыя, вузкія, ніжнія — песцікавыя, цыліндрычныя, сядзячыя. Лускавінкі каласкоў цёмна-бурыя, шырокаланцэтныя. Рыльцаў 3. Мяшочкі яйцападобныя, з густым буравата-шэрым апушэннем, з жылкамі.

Пашырэнне

Расце на пераходных сфагнавых, радзей на нізінных асакова-гіпнавых балотах; дамінант раслінных згуртаванняў. На Беларусі трапляецца часта. Цвіце ў маі-чэрвені.

Выкарыстанне

Вядома як валакністая расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 32. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Травы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Асаковыя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта