Арэ́шніца[1] (трансліт.: Arešnica, руск.: Орешница) (да 1964 года Навозы[2]) — аграгарадок у Клецкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Грыцэвіцкага сельсавета.
30 ліпеня 1964 года вёска Навозы Нясвіжскага раёна была перайменавана ў вёску Арэшніца[3].
Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Заастравецкага сельсавета[4].
Аграгарадок знаходзіцца за 30 км у напрамку на поўдзень ад горада Клецк, за 170 км ад Мінска[5].