У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Брыян.
Арыстыд Брыян (фр.: Aristide Briand; 28 сакавіка 1862 — 7 сакавіка 1932) — французскі палітычны дзеяч Трэцяй рэспублікі, неаднаразова прэм’ер-міністр Францыі. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1926) (разам з Густавам Штрэземанам) за заключэнне Лакарнскіх пагадненняў, якія гарантавалі пасляваенныя мяжы ў Заходняй Еўропе.
У 1925 былі заключаны Лакарнскях дагаворы з Германіяй, якія мусілі забяспечыць мір; Брыян атрымаў за іх з Густавам Штреземанам Нобелеўскую прэмію міру 1926 (годам раней прэмію за тыя ж дагаворы Нобелеўскую прэмію атрымаў Осцін Чэмберлен). Гэтыя адносіны былі падмацаваны і асабістай дружбай Брыяна са Штреземанам. У 1927 Брыян падпісаў з дзяржсакратаром ЗША Фрэнкам Келагам Пакт Брыяна-Келага, урачыста паставіў па-за законам вайну ва ўсім свеце. Падзеі 30-х гадоў паказалі, што гэтыя «гарантыі міру», на жаль, мала што значылі.