wd wp Пошук:

Арыстыд

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Арыстыд. Арысты́д (стар.-грэч.: Ἀριστείδης; каля 530 — 467 да н.э.) — афінскі дзяржаўны дзеяч, вайскавод перыяду грэка-персідскіх войн (500449 гадоў да н.э.).

Сваю палітычную дзейнасць Арыстыд пачаў, быўшы прыхільнікам рэфарматара Клісфена з роду Алкмеанідаў[4]. Пазней ён адышоў ад групоўкі Алкмеанідаў і заняў пазіцыю палітыка па-за групоўкамі — пазіцыю ўнікальную, якая адрознівала яго ад усіх астатніх дзяржаўных дзеячаў яго часу[5]. Прычынай захопленага здзіўлення сучаснікаў была «справядлівасць» Арыстыда — ён заўсёды ставіў агульнадзяржаўныя інтарэсы вышэй асабістых і групавых[5].

Прызначаны адным з дзесяці афінскіх стратэгаў, ён адрозніўся ў бітве пры Марафоне. Праз год Арыстыда абралі архонтам-эпанімам, аднак з-за інтрыг Фемістокла, які імкнуўся пераўтварыць Афіны ў марскую дзяржаву і асцерагаўся яго суперніцтва, Арыстыд падвергся астракізму ў 482 годзе да н.э.[5] і з’ехаў на Эгіну. Праз два гады, у сувязі з нашэсцем Ксеркса на Грэцыю, Арыстыд у шэрагу іншых выгнаннікаў быў датэрмінова вернуты. Адклаўшы ўсе свае канфлікты з Фемістоклам, ён выказаў гатовасць служыць пад яго кіраўніцтвам і дзейна ўключыўся ў барацьбу з персамі. Ён удзельнічаў у бітве пры Саламіне: заняў востраў Псіталею, ачысціўшы яго ад персідскага гарнізона, а падчас бітвы знішчаў ці браў у палон персаў, якія спрабавалі бегчы.

Бліжэйшыя гады пасля Саламіна сталі пікам усёй кар’еры Арыстыда[5]. Праз год ён быў абраны стратэгам, прычым яго разглядалі не як радавога члена гэтай калегіі, а як самага аўтарытэтнага вайскавода і палітыка[5]. Ён на некаторы час стаў першай асобай у Афінах. У бітве пры Платэях, якая паклала канец персідскім уварваннем у Грэцыю, ён камандаваў афінскім атрадам. У 478 годзе да н.э. Арыстыд камандаваў афінскім флотам у Эгейскім моры. Па ініцыятыве Арыстыда і пад яго кіраўніцтвам Афіны стварылі магутнае ваенна-палітычнае аб’яднанне — Дэласкі саюз, пазней ператвораны ў Афінскую марскую дзяржаву[5]. На доўгі час Афінская дзяржава стала адным з вядучых цэнтраў сілы ў Грэцыі.

Пасля 478 года да н.э. Арыстыд адышоў ад актыўнай палітычнай дзейнасці. Ён быў адным з нешматлікіх афінскіх палітыкаў, якія ў апошнія гады жыцця не трапілі ў няласку дэмасу[5]. Памёр у 467 годзе да н.э., быў пахаваны за дзяржаўныя сродкі.

Зноскі

  1. 1 2 Аристид // Анрио — Атоксил — 1926. — Т. 3. — С. 324–325.
  2. 1 2 Любкер Ф. Aristides // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 148.
  3. Аристид // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. II. — С. 81.
  4. Плутарх. Арыстыд. 2
  5. 1 2 3 4 5 6 7 Сурыкаў, 2008

Літаратура

Крыніцы

Даследаванні

на англійскай мове

на нямецкай мове

на італьянскай мове

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 520-я гады да н.э.
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Падвергнутыя астракізму
Катэгорыя·Памерлі ў 467 годзе да н.э.
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Афінах
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 540 годзе да н.э.
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Архонты Афін
Катэгорыя·Удзельнікі грэка-персідскіх войнаў
Катэгорыя·Кіраўнікі Афін
Катэгорыя·Нарадзіліся ў рэгіёне Атыка