У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Арызона.
Арызона (англ.: Arizona) — штат на паўднёвым захадзе ЗША. Штат размешчаны на пустынных плато ўнутранай часткі ЗША. Мяжуе са штатамі Нью-Мексіка, Юта, Невада і Каліфорнія. Выходзіць да дзяржаўнай мяжы з Мексікай.
Адміністрацыйны цэнтр Фінікс. Буйныя гарады: Тусан, Меса, Гілберт, Глендэйл.
14 лютага 1912 года Арызона стала 48-м штатам ЗША.