wd wp Пошук:

Даліна манументаў

Панарама Даліны манументаў

Даліна манументаў або Даліна помнікаў (нав.: Tsé Biiʼ Ndzisgaii, англ.: Monument Valley) — унікальнае геалагічнае ўтварэнне, размешчанае на паўночным усходзе штата Арызона і на паўднёвым усходзе штата Юта (ЗША), уздоўж мяжы паміж штатамі, на тэрыторыі рэзервацыі індзейскага племя наваха, адзін з нацыянальных сімвалаў Злучаных Штатаў.

Уяўляе сабою ўзвышаную раўніну, якая з’яўляецца часткай плато Каларада. Верхні пласт раўніны, які складаецца з мяккіх асадкавых парод, быў цалкам разбураны, але над роўнай пустыннай паверхняй застаўся шэраг скал-астанцаў, складзеных з меней схільнага да выветрывання чырвонага пясчаніку. Шэраг найбольш выбітных скал мае ўласныя імёны (Усходняя Рукавіца і Заходняя Рукавіца, Тры Сястры і інш.).

Даліна манументаў, Арызона, ЗША

На тэрыторыі даліны працуе парк «Даліна манументаў», які належыць племя наваха. Даліна служыць адной з найбольш вядомых турыстычных славутасцяў ЗША; на яе тэрыторыі здымаліся сцэны шэрагу кінастужак (сярод іх — шматлікія вестэрны Джона Форда, у тым ліку «Дыліжанс», «Мая дарагая Клеменціна», «Шукальнікі»; «Бестурботны яздок», «Назад у будучыню 3», «Форэст Гамп», «Доктар Хто» і інш.), а таксама кліпы і рэкламныя ролікі, прысвечаныя «каўбойскай» тэматыцы.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Арызона
Катэгорыя·Юта
Катэгорыя·Даліны ЗША
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96