wd wp Пошук:

Аршыл Горкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Горкі (значэнні).

Аршыл Го́ркі (англ.: Arshile Gorky, сапраўднае імя Ваз­да­ніг Манук Адаян (арм.: Ոստանիկ Մանուկ Ադոյան); 1904, Харком, Ван, Асманская імперыя21 ліпеня 1948, Шэрман, Канектыкут, ЗША) — амерыканскі мастак армянскага паходжанні, адзін з заснавальнікаў «абстрактнага сюррэалізму».

Горкі лічыцца адным з найбольш уплывовых амерыканскіх мастакоў XX стагоддзя, яго карціны выстаўлены ва ўсіх найбуйнейшых галерэях ЗША, а таксама ў лонданскім «галерэя Тэйт».

Біяграфія

Нарадзіўся ў армянскай сям’і ў сяле Харком, блізу горада Ван.

У 1915 годзе ў час генацыду армян бег разам з маці і трыма сёстрамі ў расійскае Закаўказзе. Пасля таго, як маці ў 1919 году памерла ад голаду ў Ерэване, Горкі эміграваў у 1920 годзе ў ЗША, да бацькі. У пошуках сябе ён змяняе сваё імя на «Аршыл Горкі», намякаючы на ўлюбёнага пісьменніка Максіма Горкага.

Наведваў мастацкую школу штата Род-Айленд у Правідэнсе. У 1922 Горкі паступае ў Новую школу дызайну Бостана, спачатку малюе пад уплывам імпрэсіяністаў, пазней — постімпрэсіяністаў (у гэты час ён жыве ў Нью-Ёрку).

У 1926-1931 гадах выкладаў у мастацкай школе і Цэнтральным мастацкім вучылішчы ў Нью-Ёрку.

У 1930 годзе працы ўдзельнікаў групы, у якую ўваходзіў Горкі, былі выстаўлены ў Музеі сучаснага мастацтва ў Нью-Ёрку. Першая персанальная выстава Горкі адбылася ў Галерэі Мелана (Філадэльфія) ў 1931 годзе. У 1930-я гады Горкі цесна супрацоўнічаў са Сцюартам Дэвісам, Вілемам дэ Кунінгам і Джонам Грэмам. У 1944 годзе ён пазнаёміўся з Андрэ Брэтонам і іншымі вядомымі сюррэалістамі.

Апошні год жыцця

Апошні год жыцця Горкі быў поўны трагічных падзей: згарае майстэрня Горкі разам з працамі, у мастака выяўляецца рак, ён трапляе ў аўтакатастрофу і, зламаўшы руку, пазбываецца магчымасці маляваць, а жонка пакідае яго, забраўшы з сабой дзіцё.

Гібель

Ва ўзросце 44 гадоў Горкі здзяйсняе самагубства, павесіўшыся.

Зноскі

  1. https://hairenikweekly.com/2016/12/08/30529
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Arshile Gorky // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. https://en.isabart.org/person/59009
  5. Arshile Gorky // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. http://vocab.getty.edu/page/ulan/500021392
  7. The Fine Art Archive
  8. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1948 годзе
Катэгорыя·Павесіліся
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Турцыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў горадзе Ване (Турцыя)
Катэгорыя·Памерлі 21 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі ў Канектыкуце
Катэгорыя·Артыстычныя псеўданімы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1904 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 красавіка