wd wp Пошук:

Арцём Уладзіміравіч Канцавы

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Канцавы. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Арцём Канцавы (нар. 20 мая 1983, Гомель) — беларускі футбаліст (нападнік) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2006—2008).

Клубная кар’ера

Выхаванец гомельскага футбола, у маладым узросце апынуўся ў барысаўскім БАТЭ. Пазней гуляў у Расіі, але ў 2005 годзе вярнуўся ў Беларусь, стаўшы адным з асноўных ігракоў мінскага МТЗ-РІПА. У 2009 годзе перайшоў у «Спартак» з Нальчыка. Сезон 2010 правёў у арэндзе ў БАТЭ, пасля чаго быў выкуплены барысаўскім клубам.

У БАТЭ спачатку трывала гуляў у асноўным складзе на пазіцыі цэнтральнага нападніка або правага паўабаронцы. У 2013 годзе стаў з’яўляцца на полі толькі эпізадычна, што ў многім было звязана са зменай тактычнай схемы барысаўчан, якія сталі гуляць без ярка выражаных флангавых паўабаронцаў, а на вастрыні атакі Канцавы не здолеў скласці канкурэнцыю Віталю Радзівонаву.

У выніку па заканчэнні сезона 2013 пакінуў БАТЭ ў статусе свабоднага агента і ў студзені 2014 года падпісаў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»[3]. У жодзінскім клубе стаў іграком асновы, спачатку гуляў у цэнтры атакі, але потым стаў выступаць на пазіцыі правага ўскрайняга нападніка. У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з аўтазаводцамі[4]. У пачатку сезона 2015 не гуляў з-за траўмы, пазней вярнуўся і трывала з’яўляўся на полі, але карыснымі дзеяннямі (галамі або пасамі) не адзначаўся. У ліпені 2015 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[5].

Неўзабаве пасля раставання з жодзінскім клубам апынуўся ў стане гродзенскага «Нёмана», з якім 24 ліпеня падпісаў кантракт[6]. У складзе «Нёмана» стаў асноўным цэнтральным нападнікам. У студзені 2016 года падоўжыў кантракт з гродзенскім клубам[7]. У сезоне 2016 заставаўся трывалым іграком асновы, толькі канец сезона прапусціў з-за траўмы. У лютым 2017 года падпісаў новае пагадненне з «Нёманам»[8]. У сезоне 2017 стаў радзей з’яўляцца на полі, часцей толькі выхадзіў на замену, а ў канцы сезона стаў выкарыстоўвацца ў якасці правага абаронцы. У лістападзе 2017 года падоўжыў кантракт з «Нёманам» на наступны сезон[9], а ў студзені 2019 года падоўжыў кантракт яшчэ на адзін год[10]. У сезонах 2018—2019 рэдка з’яўляўся на полі, шмат прапускаў з-за траўм. У снежні 2019 года пакінуў «Нёман»[11].

Міжнародная кар’ера

Гуляў за моладзевыя зборныя Беларусі. З 2006 па 2008 год выступаў за нацыянальную зборную.

Трэнерская кар’ера

У пачатку 2020 года трэніраваўся з мінскім НФК, аднак у лютым прыняў рашэнне аб завяршэнні кар’еры[12]. У сакавіку 2020 года ўвайшоў у трэнерскі штаб дубля барысаўскага БАТЭ[13], дзе працаваў на працягу двух гадоў. У студзені 2022 года перайшоў на працу з юнацкай камандамі клуба[14].

Сям’я

Малодшы брат Арцёма, Сяргей, таксама з’яўляецца футбалістам.

Дасягненні

Зноскі

  1. Artem Kontsevoj // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Artem Kontsevoy // FBref.com
  3. Артем Концевой подписал контракт с «Торпедо»-БелАЗ
  4. Артем Концевой продлил контракт с «Торпедо-БелАЗ»
  5. «Торпедо-БелАЗ» расстался с Александром Яцкевичем и Артемом Концевым
  6. Артем Концевой стал игроком «Немана»
  7. Сергей Сосновский и Артем Концевой продлили контракты с «Неманом»
  8. Артем Концевой продлил контракт с «Неманом»
  9. Якимов, Жуковский, Рудик и еще трое футболистов продлили контракты с «Неманом»
  10. Артем Концевой остается в Гродно
  11. “Неман” объявил о расставании с Концевым
  12. Артем Концевой в 36 лет завершил карьеру
  13. Артем Концевой будет набираться тренерского опыта в дубле БАТЭ
  14. Виктор Гончаренко возглавил дубль БАТЭ

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК РВАР Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Спартак Масква
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Чарнаморац Новарасійск
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Спартак Нальчык
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 мая
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомелі
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Партызан Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе
Катэгорыя·Асобы