wd wp Пошук:

Арцём Сяргеевіч Пятрэнка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пятрэнка. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Арцём Пятрэнка (нар. 1 сакавіка 2000, Мазыр) — беларускі футбаліст, нападнік мазырскай «Славіі».

Клубная кар’ера

Выхаванец мазырскага футбола, у жніўні 2014 года перабраўся ў Акадэмію АБФФ, якая функцыянавала на базе мінскага Рэспубліканскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву (РДВАР). У ліпені 2017 года пасля заканчэння навучання вярнуўся ў Мазыр і стаў іграком «Славіі», дзе пачаў выступаць за дубль, аднак хутка далучыўся і да асноўнага складу. 27 жніўня 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы ў стартавым складзе ў матчы супраць брэсцкага «Дынама» (1:2).

У сезоне 2018 застаўся ў мазырскім клубе пасля яго вылету ў Першую лігу. Стаў атрымоўваць больш часу на полі і дапамог «Славіі» вярнуцца ў элітны дывізіён. 1 верасня 2018 года ў матчы супраць «Смаргоні» адзначыўся хет-трыкам. Сезон 2019 пачынаў у дублі мазыран, з мая замацаваўся ў асноўнай камандзе. У кастрычніку 2019 года не гуляў з-за траўмы, але неўзабаве вярнуўся ў склад.

Да сезона 2020 пачынаў рыхтавацца з мазыранамі, аднак у лютым перайшоў у брэсцкі «Рух»[2]. Сезон 2020 пачынаў у стартавым складзе, аднак у красавіку атрымаў траўму, канчаткова вярнуўся на поле ў кастрычніку. У сезоне 2021 часцей заставаўся на лаўцы запасных, зрэдку выходзячы на замену.

У ліпені 2021 года вярнуўся ў «Славію» на правах арэнды[3]. У мазырскім клубе таксама толькі выхадзіў на замену, з кастрычніка заставаўся на лаўцы запасных. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Славію»[4].

У пачатку 2022 года рыхтаваўся да новага сезона з «Рухам», аднак у сакавіку, пасля таго як брэсцкі клуб зняўся з Вышэйшай лігі, зноў быў арандаваны «Славіяй»[5]. Пакінуў мазырскі клуб пасля змянення тэрміну арэнды ў маі 2022 года[6], адправіўшыся служыць у армію. У ліпені 2022 года вярнуўся ў склад «Славіі».

Міжнародная кар’ера

У кастрычніку 2016 года і сакавіку 2017 года ў складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) прымаў удзел адпаведна ў кваліфікацыйным і элітным раўндах чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2017 года і кастрычніку 2018 года ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19) прымаў удзел у кваліфікацыйных раўндах чэмпіянату Еўропы.

26 сакавіка 2019 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы са зборнай Літвы.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017 (2)Д1СлавіяБеларусь70
2018Д2СлавіяБеларусь207
2019Д1СлавіяБеларусь144
2020Д1РухБеларусь111
2021 (1)Д1РухБеларусь31
2021 (2)Д1СлавіяБеларусь60
2022 (1)Д1СлавіяБеларусь50

Зноскі

  1. Artem Petrenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Экс-форвард “Славии” Петренко перешел в “Рух”
  3. “Славия” арендовала у “Руха” Петренко
  4. Петренко вернулся в “Рух” их аренды в “Славии”
  5. “Славия” оставляет у себя Артема Петренко
  6. Петренко и Курбанов покинули “Славию”
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Рух Брэст
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 2000 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мазыры
Катэгорыя·Ігракі ФК Славія Мазыр
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта