wd wp Пошук:

Арцём Забун

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Арцём Забун (нар. 23 красавіка 1996, Этулія, Малдова) — малдаўскі футбаліст, нападнік крымскага клуба «ТСК-Таўрыя» з Сімферопаля.

Клубная кар’ера

Выхаванец футбольнага клуба «Шэрыф» (Ціраспаль), у якім гуляў у асноўным за другую каманду. 21 мая 2014 года дэбютаваў у элітным дывізіёне малдаўскага футбола, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць «Ціраспаля» (1:0). У першай палове 2016 гуляў у Нацыянальным дывізіёне за «Саксан», а пасля стаў іграком клуба другога дывізіёна «Вікторыя» (Бардар), у складзе якога за паўгады забіў 21 гол у 12 матчах.

У студзені 2017 года падпісаў трохгадовы кантракт з беларускім клубам «Крумкачы»[2]. У складзе «Крумкачоў» звычайна выхадзіў на замену. У жніўні 2017 года быў аддадзены ў арэнду малдаўскаму клубу «Сфынтул Георгэ»[3], дзе да канца сезона згуляў у 8 матчах, галамі не адзначаўся.

У студзені 2018 года пасля прагляду стаў іграком клуба «Сабах» з другога дывізіёна Азербайджана[4]. У жніўні 2018 года праходзіў прагляд у гродзенскім «Нёмане», аднак беспаспяхова[5] і ў выніку вярнуўся ў бардарскую «Вікторыю». У сакавіку 2019 года далучыўся да дэбютана элітнага дывізіёна Малдовы — клуба «Кодру».

У ліпені 2019 года стаў іграком клуба «АСУ Палітэхніка» з другога дывізіёна Румыніі, а ў студзені 2020 года быў адпраўлены ў арэнду ў «Факшані» ў трэці дывізіён. У кастрычніку 2020 года адправіўся ў Расію, спачатку гуляў за аматарскі клуб СШ-75 у чэмпіянаце Масквы, а ў першай палове 2021 года трэніраваўся са «Сцягам Працы», але так і не згуляў за каманду.

У ліпені 2021 года далучыўся да крымскага клуба «ТСК-Таўрыя» з Сімферопаля.

Міжнародная кар’ера

Выступаў за юнацкую зборную Малдовы. 17 студзеня 2017 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Малдовы, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Катара (1:1).

Дасягненні

Зноскі

  1. Artiom Zabun // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. “Крумкачы” подписали 3-летний контракт с молдавским форвардом Артемом Забуном
  3. “Крумкачы” отдали Артема Забуна в аренду на родину
  4. Экс-нападающий “Крумкачей” продолжит карьеру в Азербайджане
  5. Рассадкин тренируется с «Неманом». Забун не прошел просмотр

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Ігракі ФК Крумкачы Мінск
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Шэрыф-2 Ціраспаль
Катэгорыя·Ігракі ФК Кодру Лазова
Катэгорыя·Футбалісты Малдовы
Катэгорыя·Ігракі ФК Вікторыя Бардар
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Факшані
Катэгорыя·Ігракі ФК Саксан
Катэгорыя·Ігракі ФК АСУ Палітэхніка Тымішаара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Сабах
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі зборнай Малдовы па футболе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1996 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Сфынтул Георгэ Суручэнь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Шэрыф Ціраспаль
Катэгорыя·Ігракі ФК ТСК Сімферопаль
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гагаузіі