.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Арцём Забун (нар. 23 красавіка 1996, Этулія, Малдова) — малдаўскі футбаліст, нападнік крымскага клуба «ТСК-Таўрыя» з Сімферопаля.
Выхаванец футбольнага клуба «Шэрыф» (Ціраспаль), у якім гуляў у асноўным за другую каманду. 21 мая 2014 года дэбютаваў у элітным дывізіёне малдаўскага футбола, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць «Ціраспаля» (1:0). У першай палове 2016 гуляў у Нацыянальным дывізіёне за «Саксан», а пасля стаў іграком клуба другога дывізіёна «Вікторыя» (Бардар), у складзе якога за паўгады забіў 21 гол у 12 матчах.
У студзені 2017 года падпісаў трохгадовы кантракт з беларускім клубам «Крумкачы»[2]. У складзе «Крумкачоў» звычайна выхадзіў на замену. У жніўні 2017 года быў аддадзены ў арэнду малдаўскаму клубу «Сфынтул Георгэ»[3], дзе да канца сезона згуляў у 8 матчах, галамі не адзначаўся.
У студзені 2018 года пасля прагляду стаў іграком клуба «Сабах» з другога дывізіёна Азербайджана[4]. У жніўні 2018 года праходзіў прагляд у гродзенскім «Нёмане», аднак беспаспяхова[5] і ў выніку вярнуўся ў бардарскую «Вікторыю». У сакавіку 2019 года далучыўся да дэбютана элітнага дывізіёна Малдовы — клуба «Кодру».
У ліпені 2019 года стаў іграком клуба «АСУ Палітэхніка» з другога дывізіёна Румыніі, а ў студзені 2020 года быў адпраўлены ў арэнду ў «Факшані» ў трэці дывізіён. У кастрычніку 2020 года адправіўся ў Расію, спачатку гуляў за аматарскі клуб СШ-75 у чэмпіянаце Масквы, а ў першай палове 2021 года трэніраваўся са «Сцягам Працы», але так і не згуляў за каманду.
У ліпені 2021 года далучыўся да крымскага клуба «ТСК-Таўрыя» з Сімферопаля.
Выступаў за юнацкую зборную Малдовы. 17 студзеня 2017 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Малдовы, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Катара (1:1).